У другім чытанні прыняты законапраект, які дазваляе накіроўваць позвы ў войска праз СМС-паведамленні

28 лютага, Позірк. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) 28 лютага ў другім чытанні прыняла законапраект “Аб змене законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі”.
У паведамленні прэс-службы ніжняй палаты парламента адзначаецца, што дакумент накіраваны “на комплекснае ўдасканаленне праваадносін у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі з мэтай павышэння эфектыўнасці рэагавання на выклікі і пагрозы, якія ўзнікаюць”.
Прадугледжваецца “надзяленне службовых асоб органаў дзяржаўнай бяспекі паўнамоцтвамі на складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях за няяўку без уважлівых прычын на мерапрыемствы па прызыву на воінскую службу”.
Законапраект таксама дэлегуе Аляксандру Лукашэнку паўнамоцтвы па прыняцці рашэнняў “аб прыёме на ваенную службу па кантракце грамадзян, з якімі кантракт аб праходжанні ваеннай службы не можа быць заключаны з-за ўстаноўленых абмежаванняў”.
Згодна з дакументам, устанаўліваецца магчымасць інфармавання грамадзян аб прызыве на ваенную службу па мабілізацыі праз СМС-паведамленні. “Грамадзяне выконваюць абавязкі ў галіне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі абвешчанымі з дапамогай СМС-паведамленняў”, — таксама адзначаецца ў законапраекце.
Ваенныя камісарыяты атрымліваюць права абмяжоўваць выезд з краіны грамадзян, якія парушаюць абавязкі па воінскім уліку і ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу.
Акрамя гэтага, у дакуменце змяшчаецца палажэнне, згодна з якім “грамадзяне, якія дасягнулі 16 гадоў, маюць права прымаць удзел у выкананні работ абароннага характару ў мірны час да ўвядзення ваеннага становішча ў парадку, вызначаным Саветам міністраў”.
Першае чытанне законапраекта адбылося 1 лістапада мінулага года.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выслана чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–29 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



