Дэпутат Ананіч заявіла аб “ментальнай вайне” Захаду супраць Беларусі

1 сакавіка, Позірк. Неабходна заканадаўча замацаваць “каштоўнасці беларускай дзяржавы і меры абароны інстытута сям’і і традыцыйных каштоўнасцей”, заявіла намеснік старшыні пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч 29 лютага на “дыялогавай пляцоўцы” ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, паведамляецца ў яе тэлеграм-канале.
Ананіч акцэнтавала ўвагу на “патрыятычным выхаванні як супрацьдзеянні ментальнай вайне, якая вядзецца супраць Беларусі калектыўным захадам і ставіць сабе за мэту разбурэнне дзяржаўных асноў (арфаграфія захавана. — “Позірк”.)”.
З лютага 2021 года былая міністр інфармацыі ўзначальвае Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праявы экстрэмізму.
У Палаце прадстаўнікоў з 2019 года, у новае скліканне, сфарміраванае па выніках выбараў 25 лютага, сваю кандыдатуру не вылучала.
Падзеі 2020 года матывавалі Міністэрства адукацыі да “правядзення сістэмнай працы” па “патрыятычным выхаванні дзяцей” на школьных занятках, у ваенна-патрыятычных клубах, лагерах, “праз адраджэнне гульняў “Зарніца” і “Зарнічка”, заявіў у снежні 2023 года міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Прыкладам “патрыятычнага выхавання” чыноўнік назваў бясплатнае наведванне вучнямі музеяў, “тэматычныя ўрокі на іх базе”, з’яўленне ў кожнай школе свайго музея.
Улады заяўляюць аб распаўсюджванні “патрыятычнага выхавання” і на дарослае насельніцтва.
Генеральны пракурор Андрэй Швед 9 лютага 2024 года паведаміў, што “па ініцыятыве органаў пракуратуры” падрыхтаваны законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за прапаганду “нетрадыцыйных сямейных адносін”. Дакумент будзе ўстанаўліваць адміністрацыйную адказнасць за прапаганду “ненармальных адносін, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад нараджэння дзяцей”, сказаў ён.
Паводле даных аб’яднання былых сілавікоў BelPol, КаАП плануецца дапоўніць артыкуламі 19.14 “Прапаганда гомасэксуальных адносін або змены полу” і 19.16 “Прапаганда бяздзетнасці”, паводле іх будуць штрафаваць.
У Расіі ў 2013 годзе ўведзена забарона на “прапаганду нетрадыцыйных сексуальных адносін і (або) пераваг” сярод непаўналетніх. З 2022 года ён распаўсюджваецца на ўсё насельніцтва. Дзеянні, якія трактуюцца такім чынам, караюцца штрафам.
Таксама ў РФ плануецца поўнасцю забараніць трансгендэрны пераход.
- ПалітыкаПа заяве беларускага праваабаронцы Кісляка ў Грузіі заведзена крымінальная справа праз бойку жадаючых падацца на прытулакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЧатыры банкі абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка