Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек, у тым ліку былога дэпутата

4 сакавіка, Позірк. У Беларусі яшчэ восем чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі, іх агульная колькасць склала 1.412, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Статус атрымалі:
— Аляксандр Сысоеў — прыгавораны да пазбаўлення волі (тэрмін невядомы) паводле арт. 3613 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу);
— Андрэй Буряк — прыгавораны да пазбаўлення волі паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім);
— Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменнаў — узятыя пад варту паводле арт. 3611, арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 368 (абраза прэзідэнта) КК;
— Дзіяна Завадская — узятая пад варту паводле арт. 3613 і арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК;
— Віталь Красноў — узяты пад варту паводле арт. 3613 і 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) КК;
— Андрэй Брэмшмідт — узяты пад варту паводле арт. 2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) і арт. 3612 КК.
“Экстрэмісцкія” артыкулы інкрымінаваныя палітвязням у асноўным за ахвяраванні забароненым арганізацыям.
Брэмшмідт з’яўляецца былым дэпутатам мясцовага савета ў Заслаўі (Мінскі раён), на парламенцкіх выбарах 2019 года ўваходзіў у адну з выбарчых камісій.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.
Адпаведныя заявы, акрамя “Вясны”, падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Прававая ініцыятыва.


- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі па адной спробе незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

