Прэм’ер Балгарыі на сустрэчы з Ціханоўскай: Ніводная краіна не застрахаваная ад дыктатуры

5 сакавіка, Позірк. “Беларусь — прыклад таго, як у высокаразвітай еўрапейскай краіне могуць быць парушаныя дэмакратычныя правілы і ў выніку ўсталяваная дыктатура, якая не дазваляе развівацца апазіцыйнаму дэмакратычнаму руху”, — заявіў прэм’ер-міністр Балгарыі Мікалай Дзенкаў 5 сакавіка на сустрэчы з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай.
“Калі ў вас ёсць меркаванне, адрознае ад меркавання ўрада, выбар такі: альбо сесці ў турму, альбо пакінуць краіну”, — цытуе балгарскага прэм’ера агенцтва Dariknews.
На яго думку, “няма ніводнай краіны, якая была б застрахаваная ад такога развіцця падзей”, “адзінай страхоўкай” ад гэтага з’яўляецца “захаванне дэмакратычных правілаў, адсутнасць людзей з неабмежаванай уладай, абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнтаў”.
“Гісторыя паказвае, што спакуса перайсці да дыктатарскага рэжыму надзвычай вялікая”, — падкрэсліў Дзенкаў.
Ціханоўская заявіла, што “праціўнікі ўлады ў Беларусі” рызыкуюць быць “затрыманымі на гады”.
“Мы паказалі, што мы на баку ўкраінцаў, таму што яны клапоцяцца не толькі пра сваю краіну, мы ўзаемазвязаныя, — дадала палітык. — У такіх умовах у Беларусі не можа быць міру і бяспекі. Мы заклікаем Балгарыю падтрымаць украінцаў. Мы сутыкаемся з акупацыяй. Ва Украіне мы змагаемся з расійскімі ракетамі, а ў Беларусі — з прыгнётам нашых інстытутаў”.
Паводле слоў Ціханоўскай, Расія “спрабуе знішчыць наш народ”. Яна заклікала “балгарскі ўрад і народ” падтрымаць Беларусь “у барацьбе з расійскімі амбіцыямі”.
“Беларускі рэжым звязаны з Пуціным. Пакуль беларусы падтрымліваюць украінцаў, мы не самотныя ў нашай барацьбе”, — сказала дэмлідар.
Адзначаецца, што на сустрэчы таксама прысутнічала намесніца прэм’ер-міністра Балгарыі — міністр замежных спраў Марыя Габрыэль, якая “рашуча асудзіла саўдзел Беларусі ў зверствах Расіі”.
“Мы асуджаем ролю Мінска як памагатага Расіі. Мы павінны быць пільныя ў дачыненні да ўхілення ад санкцый. Мы падтрымліваем еўрапейскія памкненні беларускага народа. Балгарыя выразна і паслядоўна падтрымлівае гэтыя намаганні”, — заявіла кіраўніца МЗС.
Балгарскі партал offnews паведаміў аб праведзенай 5 сакавіка сустрэчы Ціханоўскай з былым прэм’ер-міністрам Балгарыі, лідарам партыі ГЕРБ Бойка Барысавым, які сярод іншага заявіў, што Сафія “катэгарычна падтрымлівае ўсе законныя імкненні беларускага народа пабудаваць дэмакратычную дзяржаву, заснаваную на вяршэнстве закона і асноўных правах чалавека, абраць сваіх прадстаўнікоў шляхам рэальных, дэмакратычных і празрыстых выбараў”.
Балгарыя, паводле яго слоў, “будзе прадаўжаць падтрымліваць усе ініцыятывы ЕС, накіраваныя на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці”. “Пачатак дэмакратычнага пераходу ў Беларусі, стабілізацыя эканомікі краіны і рэфармаванне яе інстытутаў — гэта працэсы, якія Еўрасаюз будзе паслядоўна падтрымліваць у інтарэсах беларускіх грамадзян і дэмакратычнай, квітнеючай і мірнай Еўропы”, — сказаў Барысаў.
Ён таксама заявіў, што ў балгарскім парламенце будзе створаная група “сяброў дэмакратычнай Беларусі”.
Візіт Святланы Ціханоўскай у Балгарыю праходзіць 4–6 сакавіка. Гэта яе першы афіцыйны візіт у гэтую краіну. З Дзенкавым яна сустракалася ў жніўні 2023 года.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


