Ціханоўская папрасіла мэра Сафіі — былога прадпрымальніка падтрымаць беларускі бізнэс за мяжой
5 сакавіка, Позірк. Далучыць прадстаўнікоў беларускага бізнесу за мяжой да праграм падтрымкі і “разнастайных інкубатараў” папрасіла Святлана Ціханоўская мэра Сафіі Васіла Тэрзіева.
Сустрэча адбылася 5 сакавіка падчас першага афіцыйнага візіту дэмакратычнага лідара ў Балгарыю, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, Ціханоўская прапанавала суразмоўцу падтрымаць стажыроўкі для прадстаўнікоў “Кадравага рэзерву” пры Аб’яднаным пераходным кабінеце.
Ціханоўская папрасіла мэра падтрымліваць беларускую дыяспару ў Сафіі і распавяла аб праблемах, з якімі сутыкаюцца суайчыннікі ў вымушанай эміграцыі. “Акрамя таго, абмеркавалі супрацу ў сферы асветы і культуры”, — адзначыў Вячорка.
45-гадовы Тэрзіеў да абрання мэрам балгарскай сталіцы ў лістападзе 2023 года быў вядомым прадпрымальнікам, інвеставаў у тэхналагічныя кампаніі.
Вячорка таксама паведаміў, што на перамовах з намеснікам міністра юстыцыі Балгарыі Эмілам Дэчавым і былым прадстаўніком краіны ў ААН Стэфанам Тафравым абмеркаваны пытанні прыцягнення беларускага рэжыму да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН, пытанні легалізацыі беларусаў, апастыляў, прызнання пратэрмінаваных пашпартоў, сітуацыю з Інтэрпалам, “які рэжым спрабуе выкарстоўваць для выдачы палітычных апанентаў”; падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі у структурах ААН.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка