Беларусь дэманструе сапраўднае народаўладдзе, а не кальку псеўдадэмакратычных лякал — Алейнік
6 сакавіка, Позірк. Беларусь дэманструе замежжу ўласнае, “сапраўднае народаўладдзе”, а не “кальку заходніх псеўдадэмакратычных лякал”, заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік 6 сакавіка на пасяджэнні выніковай калегіі МЗС.
“Мы ўжо паказалі свету нашыя сумленныя і адкрытыя парламенцкія выбары [25 лютага 2024 года], — сцвярджае ён. — Усе вы чулі ацэнкі місій СНД, АДКБ і ШАС, а таксама індывідуальных назіральнікаў, у тым ліку з Заходняй Еўропы”.
“Цяпер працуем па Усебеларускім народным сходзе. <…> У тым ліку робім зачын на наступны год”, — адзначыў чыноўнік, маючы на ўвазе, па ўсёй бачнасці, запланаваныя на 2025-ы прэзідэнцкія выбары.
Паводле слоў міністра, даносіць да “партнёраў і контрпартнёраў праўдзівую інфармацыю” пра Беларусь, а таксама пра працэсы, што адбываюцца ў краіне, “вельмі важна”, у тым ліку “з пункту гледжання ланцужка электаральных кампаній, якія вызначаюць курс” Беларусі “на будучыню”. “Міжнароднае суправаджэнне гэтых падзей — найважнейшая задача МЗС”, — падкрэсліў ён.
Сёлета ўпершыню ў Беларусі прайшлі аб’яднаныя выбары ў парламент і мясцовыя саветы — адзіны дзень галасавання быў прызначаны на 25 лютага. Электаральная кампанія прайшла на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У дэпутаты былі вылучаныя выключна прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Пра непрызнанне выбараў заявіў Дзяржаўны дэпартамент ЗША, з адпаведным каментарыем выступіла парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны. Выбары раскрытыкавалі знешнепалітычныя ведамствы Германіі, Даніі, Нарвегіі, Польшчы, Швецыі, група “Дэмакратычная Беларусь” у Бундэстагу, Група еўрапейскіх паслоў па правах чалавека, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (СЕ), прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў СЕ.
Для працы на выбарах былі акрэдытаваныя 294 міжнародныя назіральнікі. 238 з іх (81%) прадстаўлялі місію наглядальнікаў ад СНД, у тым ліку 44 былі накіраваны Міжпарламенцкай асамблеяй дзяржаў — удзельніц СНД, 12 — Парламенцкай асамблеяй АДКБ, 25 — Парламенцкім сходам Саюза Беларусі і Расіі, 4 — Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы, паведамляў Цэнтрвыбаркам. 11 назіральнікаў былі акрэдытаваныя ад цэнтральных выбарчых органаў Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, яшчэ 22 —ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Названыя структуры традыцыйна не заўважаюць праблем з арганізацыяй і правядзеннем выбараў у Беларусі. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, якое крытычна ацэньвае выбарчы працэс у Беларусі, запрашэння не атрымала.
23 назіральнікі, паводле сцвярджэння Цэнтрвыбаркама, “не прадстаўлялі якія-небудзь назіральныя місіі або арганізацыі, а выступалі выключна як незалежныя эксперты”. Сярод іх “палітыкі, дэпутаты, грамадскія дзеячы” з васьмі краін ЕС (Балгарыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Літвы, Польшчы, Францыі і Швецыі), а таксама з Ірана, Лівана, Сербіі і Швейцарыі.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+