МУС Латвіі прапанавала аднавіць узмоцнены рэжым аховы мяжы з Беларуссю
7 сакавіка, Позірк. У сувязі з тым, што паток нелегальных мігрантаў аднавіўся, Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі прапанавала зноў увесці узмоцнены рэжым аховы мяжы з Беларуссю, паведаміў партал LSM.
У падрыхтаваным МУС праекце распараджэння адзначаецца, што ўзмоцнены рэжым аховы мяжы будзе дзейнічаць з 13 сакавіка да 12 верасня 2024 года. Плануецца аднавіць узмоцнены рэжым у Лудзенскім краі, Краслаўскім, Аўгшдаўгаўскім, Даўгаўпілсе і Каўнацкай воласці Рэзекненскага краю.
Ва ўмовах узмоцненага рэжыму Дзяржаўная паліцыя і Нацыянальныя ўзброеныя сілы будуць аказваць неабходную падтрымку Памежнай ахове.
10 лютага Кабмін Латвіі прыняў рашэнне не аднаўляць узмоцнены рэжым памежнага кантролю на мяжы ў сувязі з “паспяховымі намаганнямі па скарачэнні колькасці спробаў незаконнага перасячэння мяжы”.
У апошнія тыдні колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы зноў вырасла. 5 сакавіка Дзяржаўная памежная служба Латвіі прадухіліла 28 такіх спробаў (за дзень да гэтага — 13) — сутачны рэкорд для гэтай балтыйскай дзяржавы ў 2024 годзе.
У 2023-м годзе Латвія спыніла 13.863 спробы незаконнага перасячэння мяжы, у 2022-м — 5.026.
Статыстыка, выведзеная “Позіркам” на падставе штодзённых звестак, сведчыць, што напружанасць на мяжы Беларусі і ЕС вагаецца. Да канца 2023 года і ў студзені 2024-га яна прыкметна знізілася, у лютым зноў пачала ўзрастаць.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка