Дадатнае сальда знешняга гандлю склала ў студзені амаль 100 млн долараў
11 сакавіка, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за студзень 2024 года склаў 7 млрд 231,6 млн долараў — на 0,4% больш, чым за першы месяц 2023-га (7 млрд 199,8 млн), сведчаць папярэднія дадзеныя Нацыянальнага банка.
Экспарт склаў 3 млрд 665,1 млн долараў (+1%; 3 млрд 629,5 млн), імпарт — 3 млрд 566,6 млн (-0,1%; 3 млрд 570,3 млн).
Сальда склала 98,5 млн долараў — на 66,4% больш, чым было год таму (59,2 млн).
Знешнегандлёвы абарот тавараў склаўся на ўзроўні 6 млрд 177,2 млн долараў (+1,1% да студзеня 2023-га, калі было 6 млрд 108,3 млн): экспарт — 3 млрд 26,1 млн (+2,1%; 2 млрд 965 млн); імпарт — 3 млрд 151,1 млн (+0,2%; 3 млрд 143,3 млн); адмоўнае сальда — 125 млн (-178,3 млн).
Знешнегандлёвы абарот паслуг за месяц склаў 1 млрд 154,4 млн долараў (-3,4%; 1 млрд 91,5 млн): экспарт — 639 млн (-3,8%; 664,5 млн); імпарт — 415,5 млн (-2,7%; 427 млн); станоўчае сальда — 223,5 млн (-5,9%; 237,5 млн).
2 кастрычніка 2023 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны на 2024 год, згодна з якімі прырост экспарту тавараў і паслуг павінен скласці 7,6%.
Раней рэгулятар паведамляў, што знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за 2023 год склаў 95 млрд 259,4 млн долараў — на 6,8% больш, чым за 2022-ы (89 млрд 166,8 млн).
Экспарт склаў 47,87 млрд 701,7 млн долараў (+2,1%; 46 млрд 877,6 млн), імпарт — 47 млрд 389,3 млн (+12,1%; 42 млрд 289,2 млн).
Дадатнае сальда склала 480,7 млн долараў — у 9,55 разы менш, чым было па выніках 2022-га (4 млрд 588,4 млн).
Знешнегандлёвы абарот тавараў склаўся на ўзроўні 81 млрд 88,7 млн долараў (+8,3% да 2022-га, калі было 74 млрд 903,1 млн): экспарт — 39 млрд 366,2 млн (+4,6%; 37 млрд 644,1 млн); імпарт — 47 млрд 722,5 млн (+12%; 37,259 млрд); адмоўнае сальда — 2 млрд 356,3 млн (было станоўчым — 385,1 млн).
Знешнегандлёвы абарот паслуг за 12 месяцаў склаў 14 млрд 170,1 млн долараў (-0,7%; 14 млрд 263,7 млн): экспарт — 8 млрд 503,8 млн (-7,9%; 9 млрд 233,5 млн); імпарт — 5 млрд 666,8 млн (+12,7%; 5 млрд 30,2 млн); станоўчае сальда — 2,837 млрд (-32,5%; 4 млрд 203,3 млн).
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+