Мінск 22:01

Суд над блогерам і экс-выдаўцом, палітвязнем Ігнацюком пачнецца 15 сакавіка

Аляксандр Ігнацюк
Фота: "Брестская Весна" / сацсеткі Ігнацюка

13 сакавіка, Позірк. У судзе Столінскага раёна (Брэсцкая вобласць) 15 сакавіка пачнецца разбіральніцтва у дачыненні да прызнанага палітвязнем блогера і экс-выдаўца Аляксандра Ігнацюка, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.

Суддзя Сяргей Насеня адкрые працэс у 11:00.

Ігнацюк абвінавачваецца паводле ч. 1 і 2 арт. 208 (вымагальніцтва), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), і арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).

11 сакавіка МУС паведаміла пра затрыманне падазраванага ў “вымагальніцтве” і “экстрэмізме” уладальніка ютуб-канала з Пінскага раёна (Брэсцкая вобласць), не назваўшы яго імя. Адзначалася, што гэта 52-гадовы мужчына, “раней судзімы за абразу прадстаўніка ўлады”.

Пазней праваабаронцы высветлілі, што гаворка пра Ігнацюка, які знаходзіцца ў следчым ізалятары з ліпеня 2023 года. Тады заяўлялася, што мужчына затрыманы паводле арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Да 2003 года Ігнацюк выдаваў незалежную рэгіянальную газету “Вячэрні Столін”, затым быў рэдактарам сайта “Пра Столін”.

У Брэсцкай вобласці затрыманы ўладальнік ютуб-канала, які падазраецца ў вымагальніцтве і "экстрэмізме"

11 сакавіка, Позірк. Затрыманы 52-гадовы жыхар Пінскага раёна (Брэсцкая вобласць), "раней судзімы за абразу прадстаўніка ўлады", паведамляе прэс-служба МУС са спасылкай на начальніка аддзела 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК Паўла Кухнаўца. Міліцэйскі чыноўнік у відэакаментарыі заявіў, што мужчына, "з'яўляючыся ўладальнікам ютуб-канала, сістэматычна займаўся вымагальніцтвам …

Ютубер, пра затрыманне якога паведаміла МУС, — палітвязень Ігнацюк, заяўляюць праваабаронцы

11 сакавіка, Позірк. Падазраваны ў "вымагальніцтве" і "экстрэмізме" ўладальнік ютуб-канала з Пінскага раёна (Брэсцкая вобласць), пра затрыманне якога МУС паведаміла 11 сакавіка, — гэта прызнаны палітвязнем блогер Аляксандр Ігнацюк, які знаходзіцца ў следчым ізалятары з ліпеня 2023 года, заяўляе праваабарончы сайт "Брэсцкая …
Падзяліцца: