За суткі агонь забраў жыцці трох чалавек, гібель на пажарах за год вырасла на чвэрць
14 сакавіка, Позірк. За мінулыя суткі, 13 сакавіка, ад агню ў Беларусі загінула тры чалавекі, вынікае з сутачнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Здарэнні з трагічным зыходам зафіксаваныя ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці, Гомелі і Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці.
12 сакавіка на пажарах загінула тры чалавекі, 11 сакавіка — 2, 10 сакавіка — адзін.
З пачатку года ў Беларусі адбыўся 1.191 пажар — на 13,75% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (1.047), загінула 158 чалавек (+26,4%; 125), у тым ліку 1 дзіця (0).
30 студзеня кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі на пасяджэнні калегіі ведамства заявіў, што адзін з галоўных вынікаў дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у 2023 годзе — зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей ад іх.
Паводле яго слоў, “год быў добрым <…> па ўсіх пазіцыях”, дасягненнем ён назваў “станоўчую дынаміку ў частцы скарачэння колькасці надзвычайных сітуацый”, у тым ліку “пажараў, а таксама гібелі людзей ад іх”.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што МНС “з усімі пастаўленымі задачамі справілася” і назваў яго калектыў “падрыхтаваным у прафесійным, маральным плане”.
“Гэта дзяржаўныя людзі, якія бачаць перад сабой праблемы, якія трэба вырашаць, і нацэленыя на вырашэнне гэтых праблем”, — дадаў ён.
Заявы аб скарачэнні колькасці пажараў у мінулым годзе прагучалі на фоне іх росту ў 2024 годзе.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка