Дэмсілы назвалі фэйкам паведамленні пра нібыта ўведзены ў дзеянне план “Перамога”
15 сакавіка, Позірк. Апублікаваны ў тэлеграм-чатах зварот нібыта ад беларускіх дэмакратычных сіл аб увядзенні ў дзеянне “Плана Перамога 2.0” з’яўляецца фэйкам, паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Офіс дэмлідэра заклікаў “ні ў якім разе не пераходзіць” па прапанаваных спасылках.
“Гэты “зварот” створаны з мэтай дэананімізацыі карыстальнікаў”, — удакладняецца ў паведамленні.
Інфармацыя аб запуску плана “Перамога” рассылаецца з тэлеграм-канала, які называе сябе каналам аб’яднання былых сілавікоў ByPol. У паведамленні заяўляецца, што прэзідэнцкія выбары ў Расіі 2024 года “стануць першым этапам разбурэння крамлёўскага рэжыму пад націскам УСУ і легіёну “Свабодная Расія”.
“У перыяд з 15 да 20 сакавіка 2024 года рэжым Пуціна можа абрынуцца ў кожны момант, таму абраным прэзідэнтам Святланай Ціханоўскай была прынятая пастанова аб увядзенні ў дзеянне “Плана Перамога 2.0″ у надзвычайным парадку”, — гаворыцца ў рассыланым паведамленні.
“Лідару беларускага падполля і кіраўніку ByPol Аляксандру Азараву даручана ў самыя кароткія тэрміны арганізаваць выкананне плана для дасягнення мэтаў вызвалення Беларусі”, — адзначаецца ў рассылцы.
Гэта не першы выпадак, калі дэмсілы заяўляюць аб правакацыі ўладаў у Мінску, накіраваных на ўстанаўленне асобаў актывістаў у Беларусі альбо на дыскрэдытацыю дэмакратычнага руху.
13 снежня 2023 года Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) папярэдзіў аб фэйкавых акаўнтах, з дапамогай якіх невядомыя рассылаюць паведамленні нібыта ад офіса Ціханоўскай з заклікам дасылаць свае персанальныя дадзеныя для атрымання “пашпарта новай Беларусі”.
У студзені гэтага года інтэрнэт-рэсурсы дэмакратычных сіл падвергліся масавай кібератацы. Намеснік кіраўніка АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка 23 студзеня паведаміў аб стварэнні ў “Тэлеграме” фэйкавых чат-ботаў, названых яго імем.
22 студзеня аб кібератацы заявіў фонд салідарнасці BySol. У той жа дзень праз “масавыя скаргі” профіль Ціханоўскай у “Інстаграме” быў закрыты да “вырашэння сітуацыі”.
17 студзеня ў “Тэлеграме” з’явіўся фэйкавы акаўнт адукацыйнай праграмы “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” з імем карыстальніка Kadravy_rezerv.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка