Фэйкавы “Офіс Святланы Ціханоўскай” абвясціў збор персанальных даных нібыта для атрымання новага пашпарту
13 снежня, Позірк. Раніцай 13 снежня невядомыя пачалі рассылаць паведамленні быццам б ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай з заклікам да беларусаў дасылаць свае персанальныя даныя ў мэтах запісу на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта Беларусі.
У сувязі з гэтым прадстаўніцтва па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), якое ўзначальвае Валер Кавалеўскі, заявіла, што згаданыя дзеянні з’яўляюцца фэйкам і “верагодна, правакацыяй карнікаў рэжыму з мэтаю збора даных беларусаў”. Адзначана, што калі такі збор даных і пачнецца, то “толькі пасля апублікавання афіцыйнай інфармацыі ў сацыяльных сетках” АПК.
“На бягучы момант збіраць дадзеныя беларусаў і ствараць нейкія чэргі на выдачы заўчасна”, — адзначыла прадстаўніцтва АПК і заклікала беларусаў не паддавацца на правакацыі і сачыць “толькі за афіцыйнымі каналамі кабінета, офіса і нашага прадстаўніцтва”.
У сваю чаргу сапраўдны Офіс Святланы Ціханоўскай звярнуў увагу на фэйсбук-старонку “Нацыянальны Пашпарт Беларусі”, дзе яшчэ 6 снежня была размешчана абвестка пра збор заяў на атрыманне новага пашпарта. Офіс падкрэслівае, што гэта старонка фальшывая.
1 лістапада Святлана Ціханоўская паведаміла, што рэалізацыя праекта “пашпарта новай Беларусі” знаходзіцца на этапе “вырабу першых узораў”, праводзіцца закупка матэрыялаў для іх друку. Пасля таго як узоры будуць гатовыя, іх перададуць “урадам краін-партнёраў з прапановай прызнаць новы дакумент”, удакладніла тады Ціханоўская. Паводле яе слоў, працягваюцца кансультацыі па праекце з замежнымі палітыкамі, іх “інфармуюць аб дзеяннях і планах”.
“Адначасова з палітычнай працай на міжнародным узроўні мы працуем над стварэннем органа выдачы. Гэта структура, якая будзе займацца ўсімі этапамі выпуску пашпартоў — ад прыёму заявак і іх праверкі да друку пашпартоў і захоўвання дадзеных. Забеспячэнне бяспекі ўсіх дзеянняў у працэсе выдачы пашпарта для нас прынцыпова важна”, — адзначыла дэмлідар.
Ціханоўская падкрэсліла, што “пашпарт новай Беларусі” не адмяняе неабходнасці легалізацыі ў краінах знаходжання: уладальнікам дакумента па-ранейшаму трэба будзе атрымліваць візы або від на жыхарства.
“Запуск вытворчасці і працэс прызнання новага беларускага пашпарта вельмі складаныя. Мы першыя ідзём па гэтым шляху не толькі ў сваёй краіне, але і ў свеце. Наша каманда з нуля распрацоўвае шматлікія тэхнічныя і юрыдычныя механізмы. Я вельмі спадзяюся на вашыя цярпенне і падтрымку”, — падсумавала Ціханоўская.
4 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў”, які пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША маюць намер і надалей ціснуць на рэжым Лукашэнкі і падтрымліваць беларусаў — прадстаўнік Дзярждэпа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў — намеснік дзяржсакратара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на стратдыялогу з ЗША: Трэба распрацаваць крокі, каб вызваліць Беларусь ад расійскага панавання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЗША працягваць ціск на рэжым, падтрымліваючы грамадзянскую супольнасць і СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе вырас на 7,77%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВосем банкаў паведаміла аб новаўвядзеннях для кліентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка