Лукашэнка заявіў, што ягоныя рэферэндумы спынілі знішчэнне нацыі
16 сакавіка, Позірк. “Схемай сістэмнага хаосу і фактычнага безуладдзя”, “навязанай грамадству ангажаванымі палітыкамі”, назваў парламенцкую форму праўлення, якая існавала ў Беларусі да 1994 года, Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі.
Стэнаграму прамовы апублікаваў сайт газеты ягонай адміністрацыі “СБ. Беларусь сегодня”.
“Сёння, калі казаць пра Канстытуцыю, мы бачым дакумент, які адлюстроўвае нашыя нацыянальныя інтарэсы. Але гэта сёньня. Многія прысутныя ў гэтай зале памятаюць, што адбывалася, калі пісаліся і абмяркоўваліся навелы Канстытуцыі 1994 года, што адбывалася на вуліцах, у калідорах улады, дзе ішла ў тым ліку і барацьба за партфелі”, — заявіў ён.
“Узгадваючы той перыяд, я ў чарговы раз хачу падзякаваць нашаму народу. Народ, які паверыў нам, рамантыкам, падтрымаў нас на рэферэндумах. І ў канчатковым выніку спыніў нарыхтаваны для нас сцэнар перманентнага знішчэння нацыі і нацыянальнай дзяржаўнасці”, — сказаў Лукашэнка.
15 сакавіка 1994 года дэпутаты Вярхоўнага Савета большасцю галасоў прынялі Канстытуцыю Беларусі, а следам — закон, згодна з якім яна ўступіла ў сілу 30 сакавіка. Асноўны закон вызначаў краіну як унітарную дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву, устанаўліваў прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права. Канстытуцыя падпала пад значныя антыдэмакратычныя змены ў выніку ініцыяваных Лукашэнкам рэферэндумаў у 1996, 2004 (знята абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў для аднаго чалавека) і 2022 гадах.
Дзень Канстытуцыі сёлета ўлады адзначылі прапагандысцкімі акцыямі па ўсёй краіне. Прадстаўнікі ўлады традыцыйна ўручалі першыя пашпарты падлеткам.
“Лукашэнка не проста растаптаў нашу Канстытуцыю, ён яе згвалтаваў і пасадзіў у турму”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 15 сакавіка ў Вільнюсе на круглым стале “Інвестыцыі ў доўгатэрміновую будучыню дэмакратычнай Беларусі: ключавыя стратэгіі рэформ”.
Гл. таксама:
Лябедзька: За 30 гадоў Канстытуцыя ператварылася ў палітвязня нумар адзін
Лукашэнка параўнаў ВНС з Полацкім вечам, якое “не дазволіла ўладзе адарвацца ад народа”
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+