Амбасадар Італіі ў Літве і Ціханоўская абмеркавалі яе ўдзел у саміце G7

19 сакавіка, Позірк. Свой удзел у сёлетнім саміце Вялікай сямёркі (G7), які адбудзецца 17—19 красавіка на востраве Капры (Італія), абмеркавала Святлана Ціханоўская з новым італьянскім амбасадарам у Літве Эмануэле дэ Мегрэ.
Дыпламат, у мандат якога ўваходзіць супраца з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, наведаў офіс Ціханоўскай 18 сакавіка, паведаміла прэс-служба дэмлідара.
Яна “падзякавала Італіі (…) за падтрымку ініцыятыў грамадзянскай супольнасці, за выдачу віз беларусам (Італія сярод лідараў па колькасці выдадзеных віз), а таксама за падтрымку стратэгіі ціску на рэжым з мэтай вызвалення палітычных вязняў і спынення падтрымкі вайны”.
Бакі абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі, у прыватнасці з палітвязнямі, пытанні спрашчэння легалізацыі і мабільнасці беларусаў, у тым ліку закрыццё памежных пераходаў.
Ціханоўская заклікала не спыняць пасажырскі рух з Беларуссю.
Абмеркавана правядзенне міжпарламенцкай канферэнцыі па Беларусі ў Рыме напрыканцы 2024 года, супольных мерапрыемстваў у Вільнюсе. Ціханоўская запрасіла амбасадара далучыцца да міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка, у Дзень Волі.
Італія ў 2024 годзе старшынствуе ў G7, куды апроч яе ўваходзяць ЗША, Вялікабрытанія, Японія, Германія, Канада і Францыя.

- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС у дынаміцы прамвытворчасці, да гэтага паўгода была на перадапошнімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у 2025 годзе павялічылася на 0,2%, у 2024-м рост быў на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за мінулы год павялічылася больш як на 22% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПершая згуба агратэхнікі ў 2026 годзе — у Брэсцкім раёне згарэў камбайнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


