Загінулы ў ЗША Кальцоў быў хакейным спарынг-партнёрам Лукашэнкі і падпісантам ліста ў яго падтрымку
19 сакавіка, Позірк. Экс-хакеіст зборнай Беларусі Канстанцін Кальцоў, пра смерць якога ў ноч на 19 сакавіка паведамілі СМІ, не адзін год гуляў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі, а таксама быў адным з падпісантаў адкрытага ліста спартсменаў, што падтрымалі ўвосень 2020 года дзейны рэжым на фоне распачатых у краіне рэпрэсій.
“На 43-м годзе жыцця раптоўна памёр экс-нападаючы і трэнер зборнай Беларусі Канстанцін Кальцоў”, — пацвердзіла інфармацыю Беларуская федэрацыя хакея, выказаўшы “глыбокія спачуванні” ўсім, хто яго ведаў і з ім працаваў.
Раней пра смерць спартсмена паведаміў хакейны клуб “Салават Юлаеў” (Уфа, Башкартастан, РФ), гульцоў якой трэніраваў Кальцоў. “З глыбокім смуткам паведамляем, што пайшоў з жыцця трэнер “Салавата Юлаева” Канстанцін Кальцоў. <…> Ён выйграваў чэмпіянат Расіі і кубак Гагарына ў складзе “Салавата Юлаева”, прарабіў вялікую працу ў трэнерскім штабе каманды”, — напісала прэс-служба клуба.
Абставіны смерці Кальцова невядомыя, аднак амерыканскі інтэрнэт-рэсурс Tennis 365 сцвярджае, што ён загінуў, суправаджаючы сваю дзяўчыну тэнісістку Арыну Сабаленка на турнір Miami Open.
Паводле інфармацыі рэсурсу, Сабаленка, якая прайграла на мінулым тыдні ў 1/8 фіналу турніру Indian Wells Open, “павінна была згуляць на Miami Open на гэтым тыдні, а яе першы матч на мерапрыемстве запланаваны на 22 сакавіка”.
Выказваецца меркаванне, што на фоне смерці Кальцова яна здымецца з турніру. “25-гадовую спартсменку выключылі з афіцыйнага раскладу трэніровак, а паведамленні пра яе ўдзел у сацыяльных сетках былі выдаленыя”, — піша рэсурс.
На 12:20 па мінскім часе на старонцы спартсменкі ў “Інстаграме” ніякіх заяў не было.
Кальцоў гуляў за зборную Беларусі ў 67 міжнародных матчах, забіў 21 шайбу. У складзе каманды прадстаўляў краіну на зімовых Алімпійскіх гульнях у 2002 і 2010 гадах. Гуляў за клубы “Дынама-Мінск”, “Спартак” (Масква). У 2002–2006 гадах выступаў за каманду Нацыянальнай хакейнай лігі Pittsburgh Penguins (ЗША).
У 2006 годзе далучыўся да клубу “Салават Юлаеў”. У 2016-м пакінуў кар’еру іграка і стаў памочнікам трэнера, таксама трэніраваў зборную Беларусі.
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю ад пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка