МУС: Па віне п’яных кіроўцаў з пачатку года загінула 47 чалавек, траўмавана 198

27 снежня, Позірк. У Беларусі з пачатку 2024 года затрымана больш за 10 тыс. нецвярозых кіроўцаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, 244 кіроўцы трапіліся паўторна на працягу года. Па віне п’яных за рулём загінула 47 чалавек, траўмавана 198.
Адзначаецца, што да канца навагодніх і калядных святаў Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль на дарогах, у тым ліку за нецвярозымі кіроўцамі і пешаходамі, а таксама “бяспраўнікамі”.
МУС заклікала грамадзян паведамляць у міліцыю пра факты нецвярозага кіравання ці знаходжання на праезнай частцы п’яных пешаходаў, якія ствараюць пагрозу бяспецы.
17 снежня ў аграгарадку Быстрыца Капыльскага раёна (Мінская вобласць) супрацоўнікі ДАІ з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі спынілі аўтамабіль з нецвярозым кіроўцам.
22 лістапада аналагічны выпадак здарыўся ў Мазыры (Гомельская вобласць), дзе быў затрыманы нецвярозы кіроўца без праў.
За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення мера адміністрацыйнага спагнання залежыць ад канцэнтрацыі спірту ў крыві ці яго пароў у выдыханым паветры: ад 0,3 да 0,8 праміле — 100 базавых велічынь (4.000 рублёў; з 1 студзеня будзе 4.200) з пазбаўленнем права кіравання на тры гады, больш за 0,8 праміле — 200 базавых велічынь (8.000; 8.400) з пазбаўленнем права кіравання на пяць гадоў. За гэтае парушэнне паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання прадугледжана крымінальная адказнасць.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


