У Мазыры супрацоўнікі ДАІ стралянінай спынілі аўтамабіль нецвярозага бяспраўніка

22 лістапада, Позірк. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Мазыры (Гомельская вобласць) выкарысталі агнястрэльную зброю, каб спыніць аўтамабіль, якім, як пасля высветлілася, кіраваў нецвярозы бяспраўнік, вынікае з інфармацыі, апублікаванай прэс-службай МУС 22 лістапада.
Паведамляецца, што 22-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці на аўтамабілі “ВАЗ”, пабачыўшы службовы аўтамабіль, “змяніў траекторыю руху і, праігнараваўшы сігнал аб спыненні, павялічыў хуткасць”. Інспектары сталі пераследваць аўтамабіліста.
“Дзеянні парушальніка стваралі рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху, — гаворыцца ў паведамленні. — Супрацоўнікамі для спынення транспартнага сродку выкарыстоўвалася табельная зброя. Прыцэльным стрэлам па коле “гоншчык” быў затрыманы. <…> Медагляд паказаў 0,7 праміле алкаголю”.
Ведамства сцвярджае, што мужчыну раней неаднаразова прыцягвалі да адказнасці за кіраванне без правоў, а таксама ў стане ап’янення.
Пасля цяперашняга выпадку ў дачыненні да кіроўцы склалі шэраг адміністрацыйных пратаколаў. “Следчымі будзе дадзеная прававая ацэнка па факце паўторнага на працягу года “бяспраўнага” кіравання”, — адзначае МУС.
Раней ведамства неаднаразова паведамляла пра выкарыстанне зброі пры затрыманні.
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


