Экс-дырэктар “Белсату” Рамашэўска-Гузы заявіла, што яе звольнілі “паводле дысцыплінарнай падставы”

19 сакавіка, Позірк. Былая дырэктарка тэлеканала “Белсат” Агнешка Рамашэўска-Гузы заявіла, што яе звольнілі на падставе дысцыплінарнага спагнання.
“Маё звальненне “паглыбілі”, і сёння я была звольненая паводле дысцыплінарнай падставы з неадкладным набыццём [рашэннем] моцы і, зразумела, без усялякага апавяшчэння, — напісала яна 18 сакавіка на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. — Сёння, калі я здавала сваё абсталяванне ў будынку TVP (“Белсат” уваходзіць у структуру гэтага польскага тэлеканала. — “Позірк”.), мяне “суправаджаў” сам начальнік аддзела бяспекі. У выніку мне ўручылі дысцыплінарнае спагнанне. <…> Наколькі я разумею, яны палявалі [на мяне], пакуль, нарэшце, не вырашылі, што знайшлі нешта”.
Медыяменеджар лічыць, што “гэта была помста” за яе пазіцыю, якая не дазволіла яе “ні купіць, ні заткнуць рот”.
Экс-дырэктар “Белсату” не выключыла, што можа “абвясціць публічны збор” сродкаў для судовага разбіральніцтва з TVP. “Не думаю, што мне нават за сакавік заплацяць цалкам…” — адзначыла яна.
12 сакавіка Рамашэўска-Гузы, якая кіравала “Белсатам” з 2007 года, паведаміла пра сваё звальненне. У той жа дзень стала вядома, што дырэктарам тэлеканала стане Аляксей Дзікавіцкі, які да гэтага займаў пасаду намесніка дырэктара.
“На чале канала паўстае беларус, што таксама адпавядае чаканням беларускіх апазіцыйных колаў. Аляксей Дзікавіцкі добра ведае каманду і, што немалаважна, разумее неабходнасць супрацоўніцтва з іншымі каналамі грамадскага тэлебачання”, — гаварылася ў заяве TVP.
Прэс-служба польскага тэлебачання ўдакладніла, што змены сталі “вынікам працы над новай мадэллю для замежных каналаў TVP”, якія фінансуюцца польскім Міністэрствам замежных спраў.
"Белсат" узначаліць Дзікавіцкі — экс-намеснік Рамашэўскай-Гузы (дапоўнена)
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



