“Белсат” узначаліць Дзікавіцкі — экс-намеснік Рамашэўскай-Гузы (дапоўнена)

12 сакавіка, Позірк. Дырэктарам тэлеканала “Белсат” пасля звальнення Агнешкі Рамашэўскай-Гузы стане Аляксей Дзікавіцкі, які да гэтага займаў пасаду намесніка дырэктара, паведамляе цэнтр інфармацыі Дзяржаўнага Польскага тэлебачання (TVP).
“На чале канала ўстае беларус, што таксама адпавядае чаканням беларускіх апазіцыйных колаў. Аляксей Дзікавіцкі добра ведае каманду і, што немалаважна, разумее неабходнасць супрацоўніцтва з іншымі каналамі грамадскага тэлебачання”, — гаворыцца ў заяве TVP.
У прэс-службе Польскага тэлебачання ўдакладнілі, што змены сталі “вынікам працы над новай мадэллю для замежных каналаў TVP”, што фінансуюцца польскім Міністэрствам замежных спраў.
“За апошнія гады бюджэт “Белсата” павялічыўся з 30 млн злотых у 2018 годзе да 90 млн (каля 22,5 млн долараў. — “Позірк“.), запланаваных на 2024 год, — гаворыцца ў паведамленні. — Павелічэнне фінансавання было звязана ў тым ліку з планамі па аддзяленні канала ад структур TVP, што палегчыла б атрыманне знешніх сродкаў”.
Аднак, як сцвярджаецца, “гэты працэс не быў рэалізаваны”: “МЗС не зацвердзіў фінансаванне на гэты год у аб’ёме, запланаваным каналам”.
Аляксей Дзікавіцкі нарадзіўся ў 1973 годзе ў Беларусі. З 1997 года карэспандэнт беларускай службы “Радыё Свабода”. У 2001 годзе пераехаў у Польшчу. У 2007 годзе стаў кіраўніком рэдакцыі інфармацыйнага вяшчання тэлеканала “Белсат”.
12 сакавіка стала вядома, што Агнешка Рамашэўска-Гузы, якая кіравала “Белсатам” з 2007 года, звольненая са сваёй пасады. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
“Мяне звольнілі пасля 17 гадоў працы на “Белсаце” і пасля 32 гадоў на TVP”, — напісала медыяменеджар.
8 сакавіка яна паведаміла пра скарачэнне гадавога бюджэту тэлеканала “Белсат” на 46%.
Паводле яе слоў, у 2023 годзе бюджэт складаў 74 млн злотых. 63 млн паступалі ад Міністэрства замежных спраў, 11 млн — ад дзяржаўнага Польскага тэлебачання (TVP), у структуру якога ўваходзіць “Белсат”. У 2024 годзе, дадала яна, “ад МЗС будзе 40 мільёнаў (каля 10 млн долараў. — “Позірк”.), а TVP нічога не дасць, бо іх няма”.
Рамашэўска-Гузы назвала памяншэнне фінансавання ў такім аб’ёме ліквідацыяй тэлеканала “не дэ-юрэ, але дэ-факта”, бо “ні адна арганізацыя <…> не перажыве скарачэння бюджэту амаль на 50%”.
Звольненая дырэктар "Белсату" Рамашэўска-Гузы
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 3 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



