Мінск 14:07

“Экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прызнаныя крама “Адметнасць”, платформа “Голас” і Fund of Belarus friends

Сяргей Верамеенка ў сваёй гродзенскай краме "Адметнасць"
Архіўнае фота: "Белсат"

20 сакавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 19 сакавіка прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” краму тавараў з нацыянальнай сімволікай “Адметнасць”, вынікае з абноўленага пераліку на сайце ведамства.

У спісе пазначана, што дачыненне да гэтага “фарміравання” маюць Сяргей і Вольга Верамеенка. Гэта сямейная пара, якая трымала аднайменную краму ў Гродне, а пасля вымушанага пераезду ў Беласток (Польшча) адкрыла інтэрнэт-краму з такой назвай.

У 2020 годзе Сяргей Верамеенка адбыў адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыях пратэсту, у краме адбыўся вобшук. 14 сакавіка 2024-га СК распачаў у дачыненні да яго спецвытворчасць паводле ч 1. і ч. 2 арт. 3614Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Згодна з пералікам, Камітэт дзяржбяспекі прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” платформу “Голас” і эстонскую арганізацыю пад назвай Fund of Belarus friends.

“Голас” выкарыстоўвалася ў 2020 годзе для верыфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Кантэнт яе інтэрнэт-рэсурсаў раней быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. У кантэксце гэтага “фарміравання” КДБ згадаў стваральніка платформы Паўла Лібера.

18 сакавіка суд Заводскага раёна сталіцы завочна прыгаварыў Лібера да 4 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 191 (перашкода працыЦэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненая з прымяненнем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове).

Варта адзначыць, што 26 снежня 2023 года КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” яшчэ адзін праект Лібера — “Новая Беларусь”.

Да арганізацыі Fund of Belarus friends, як сцвярджае спецслужба, маюць дачыненне грамадзяне Эстоніі Роё Алан і Нігол Каіда.

У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на сайце МУС 189 пазіцый.

Падзяліцца: