Прэзідэнт ПАСЕ заявіў пра шкадаванне ў сувязі з допускам да Алімпіяды беларусаў і расіян
20 сакавіка, Позірк. “Я шкадую, што Міжнародны алімпійскі камітэт не прыслухаўся да нашага закліку, настойліва прашу яго строга выконваць устаноўленыя ім крытэрыі допуску расійскіх спартсменаў да ўдзелу і гарантаваць, што любы ўдзел расійскіх і беларускіх грамадзян не будзе выкарыстаны як прапаганда”, — заявіў 20 сакавіка прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Тэадорас Русапулас, рэагуючы на рашэнне МАК дазволіць прадстаўнікам Беларусі і Расіі выступаць на Алімпіядзе ў Парыжы ў нейтральным статусе.
Паводле слоў Русапуласа, заява якога апублікаваная на сайце ПАСЕ, у арганізацыі, што аб’ядноўвае парламентарыяў з 46 краін, неаднаразова абмяркоўвалася пытанне допуску спартоўцаў з Беларусі і РФ да Алімпійскіх гульняў. Год таму была прынятая рэзалюцыя “з адназначным адказам: расійскія і беларускія спартоўцы не павінны выступаць у Парыжы”.
Палітык адзначыў, што “іх удзел быў бы абразай украінскіх спартоўцаў, некалькі з якіх загінула праз вайну, а большасць не можа нармальна трэніравацца праз разбурэнне спартовай інфраструктуры”.
“Я чуў, як некаторыя людзі выказваюць меркаванне, што спартоўцы не павінны несці адказнасць за рашэнні сваіх урадаў. Давайце не будзем наіўнымі. Любую перамогу гэтых атлетаў, нават пад нейтральным сцягам, можна святкаваць і выкарыстоўваць як інструмент прапаганды. Ствараючы наратыў аб прыняцці і нармалізацыі, які перамяншае сур’ёзнасць дзеянняў урадаў Расіі і Беларусі”, — падкрэсліў Русапулас.
19 сакавіка дырэктар дэпартамента МАК па сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Джэймс Маклеад паведаміў, што да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях дапушчана 7 беларускіх і 12 расійскіх спартоўцаў у нейтральным статусе. У будучыні іх колькасць можа павялічыцца.
Маклеад адзначыў, што спартсмены абедзвюх краін не змогуць прыняць удзел у цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў, але “ім будзе прадастаўленая магчымасць перажыць гэтую падзею [у якасці гледачоў]”. “Гэта той жа сцэнар, які выкарыстоўваўся для незалежных удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Барселоне 1992 года з былой Югаславіі”, — сказаў прадстаўнік МАК.
Вынікі беларусаў і расіян, дадаў ён, не будуць адлюстроўвацца ў агульным медальным заліку Алімпіяды.
Рашэнне наконт удзелу “нейтральных” атлетаў у цырымоніі закрыцця будзе прынятае пазней, сказаў Маклеад.
28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, МАК заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт аказаліся амаль у поўнай ізаляцыі.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартоўцу нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз ягоны пашпарт”.
28 сакавіка МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям у відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расійскія атлеты могуць спаборнічаць “у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў” (без выкарыстання сцяга, гімна і іншай сімволікі сваіх дзяржаў) і толькі ў тым выпадку, калі яны “актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеянняў” і не маюць дзеючых кантрактаў з сілавымі і ваеннымі ведамствамі сваіх краін.
8 снежня 2023 года МАК дапусціў індывідуальных спартоўцаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы ў нейтральным статусе. З прычыны блізкасці летняй Алімпіяды шэраг адпаведных федэрацый дапусціў беларусаў і расіян да спаборніцтваў пад сваёй эгідай.
Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 года.
Украіна заклікала адхіліць ад Алімпіяды беларускіх спартоўцаў, якія не асудзілі агрэсію РФ
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства