Каля 400 чалавек адсвяткавалі Дзень Волі ў цэнтры Вільнюса

25 сакавіка, Позірк. Каля 400 чалавек увечары 25 сакавіка адсвяткавалі ў цэнтры літоўскай сталіцы Дзень Волі — 106-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
Мітынг на Лукішскай плошчы, сабраны прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Вільнюсе, пачаўся з выканання літоўскага гімна. Такім чынам, як паведамілі арганізатары ўдзельнікам акцыі, яны хацелі выказаць падзяку літоўскай дзяржаве і ўладам за “падтрымку, магчымасць жыць у краіне і змагацца з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і за агульныя дэмакратычныя і гуманістычныя каштоўнасці”.
Арганізатары таксама падзякавалі Літве за “магчымасць адзначыць галоўнае нацыянальнае свята” менавіта на Лукішскай плошчы, дзе 22 сакавіка 1864 года быў пакараны смерцю кіраўнік паўстання на беларускіх землях Кастусь Каліноўскі.
Яны адзначылі, што літоўцы і беларусы “заўсёды былі і заставаліся добрымі суседзямі, нацыямі, якія паважаюць адна адну”, падкрэслілі, што “ўсе з абодвух бакоў” адказныя за тое, каб “народы і надалей заставаліся добрымі суседзямі і сябрамі”.
Асобная падзяка прагучала на адрас беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне.
“Дзякуй усім вам, што сабраліся тут адзначыць наша нацыянальнае свята — менавіта беларускае — Дзень Волі, — заявіла на мітынгу сакратар Рады БНР Паліна Прысмакова. — Дзякуй таксама ўладам Літвы за тое, што дазволілі правесці гэтае мерапрыемства і далі шмат каму з нас магчымасць жыць тут, працаваць, удасканальвацца і маліцца. У гэты дзень мы адзначаем прыняцце трэцяй Устаўной граматы, калі беларускі народ выказаў сваю волю жыць у вольнай, незалежнай і беларускай Беларусі”.
Пасля яе прамовы ўдзельнікі акцыі праслухалі зварот кіраўніцы Рады БНР Івонкі Сурвілы.
Літоўскі палітык Сакалас Гарадзецкіс на мітынгу адзначыў, што літоўцы і беларусы шмат стагоддзяў жылі разам у Вялікім княстве Літоўскім і “як суседзі ніколі не паднімалі адзін на аднаго зброю, ніколі не ваявалі”.
“Аднак з пачатку XX стагоддзя, нягледзячы на падабенства нашай гісторыі, лёсы нашых краін сталі крыху рознымі, — канстатаваў ён. — Літва стала незалежнай дзяржавай, а Беларусь, на жаль, была акупаваная савецкай уладай (не забываемся і пра польскую дзяржаву). У беларускіх дзеячоў была магчымасць развіваць сваю нацыянальную культуру, беларушчыну ў Літве. <…> Калі казаць пра ўсе гэтыя размовы пра “літвінізм”, нам трэба не забываць, што мы сотні гадоў жылі разам, на адной зямлі”.
Гарадзецкіс падкрэсліў, што “два беларускія батальёны змагаліся разам з літоўскім войскам супраць бальшавікоў”, “беларускія ваяры таксама ваявалі з бальшавікамі і ў Латвіі”. Згадаўшы пра пагрозу, якая зыходзіць ад Расіі сёння, палітык адзначыў, што і сёння ёсць беларусы, якія змагаюцца супраць яе — ва Украіне.
“Сёння лінія фронту перайшла на тэрыторыю Украіны, мы дзякуем усім, хто там змагаецца за нашу і вашу свабоду. Лёс беларускага народа зараз вырашаецца ва Украіне. Разам мы даможамся перамогі”, — сказаў Гарадзецкіс.
Удзельнікі акцыі праслухалі зварот беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і неўзабаве мітынг быў завершаны.
Ад Лукішскай плошчы прысутныя ў суправаджэнні паліцыі прайшлі да мемарыяла “Варта святла” каля беларускай амбасады, а затым да Евангелічна-рэфарматарскай царквы, дзе выступаў “Вольны хор”. Усю дарогу яны неслі мноства гістарычных бел-чырвона-белых і літоўскіх сцягоў.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–13 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

