У РНПЦ дзіцячай анкалогіі 28 красавіка пройдзе дзень донара
14 красавіка, Позірк. У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах (Мінскі раён) 28 красавіка пройдзе дзень донара.
Цэнтр падкрэслівае, што кожны дзень мноства людзей, у тым ліку дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі, мае патрэбу ў донарскай крыві для правядзення жыццёва важных працэдур і лячэння. Без гэтай дапамогі “шанцы на выздараўленне значна зніжаюцца”.
Усіх ахвотных РНПЦ запрашае здаць кроў, папярэдне запісаўшыся ў аддзяленні трансфузіялогіі па тэлефоне +375-17-287-10-85. Кроў можна здаць як за ўзнагароджанне (189 рублёў), так і бязвыплатна.
Як паведамляў цэнтр, у папярэдняй акцыі 28 студзеня ўзялі ўдзел 37 чалавек, з якіх 8 — на бязвыплатнай аснове. Гэта персанал, маладыя спецыялісты, валанцёры, бацькі пацыентаў.
РНПЦ дзіцячай анкалогіі — вядучая ўстанова аховы здароўя Беларусі, у якой лечаць дзіцячы рак.
Захворванне на рак у краіне складае каля 17 выпадкаў на 100 тыс.дзіцячага насельніцтва, паведаміла на прэс-канферэнцыі 11 лютага намеснік дырэктара РНПЦ, галоўны пазаштатны дзіцячы анкагематолаг Міністэрства аховы здароўя Іна Праляскоўская.
Яна прадэманстравала графік, з якога вынікала, што ў канцы 1990-х гадоў паказчыкі анкалагічнай захваральнасці дзяцей знаходзіліся ў межах 16-17 выпадкаў на 100 тыс., у сярэдзіне 2000-х адзначалася некаторае зніжэнне — да 14-15 выпадкаў, аднак пасля 2010 года прасочваецца ўстойлівы рост. Максімальныя значэнні фіксаваліся ў 2015-2021 гадах, дасягаючы амаль 20 выпадкаў.
Штогод захворвае на рак каля 300 дзяцей. У 2014 годзе такі дыягназ быў устаноўлены ў 297 дзяцей, у 2023-м — у 301, у 2024-м — у 329.
24% выпадкаў раку ў дзяцей у 2024 годзе (115 выпадкаў) было выяўлена на 4-й стадыі захворвання (у 2021-м — 50%).
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–13 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


