Генпракурор Швед анансаваў яшчэ пяць судовых працэсаў над памерлымі
26 сакавіка, Позірк. Справа памерлага 9 гадоў таму Уладзіміра Катрука, асуджанага ў Беларусі за злачынствы 80-гадовай даўніны, з’яўляецца “прэцэдэнтам, якога няма ні ў адной краіне свету”, заявіў 26 сакавіка генеральны пракурор Андрэй Швед.
“Мы ствараем прававую аснову для далейшых працэсаў у дачыненні да катаў не толькі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, але і ўсіх астатніх фашыстаў і нацыстаў, якія здзяйснялі або будуць здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці”, — сказаў кіраўнік нагляднага ведамства (па фрагменце відэа прэс-службы).
Швед анансаваў перадачу ў суд матэрыялаў у дачыненні да яшчэ “не менш пяці карнікаў, у тым ліку нашых калабарантаў”.
Падрабязнасці ён не паведаміў.
Вярхоўны суд 18 сакавіка прызнаў Уладзіміра Катрука (1921–2015) вінаватым паводле арт. 127 Крымінальнага кодэкса (генацыд) без прызначэння пакарання.
Судовае разбіральніцтва пачалося 8 лютага. У крымінальнай справе Катрука, паводле сцвярджэння беларускіх уладаў, 35 тамоў.
Катрук нарадзіўся ў Паўночнай Букавіне на тэрыторыі Каралеўства Румынія (цяпер Чарнавіцкая вобласць Украіны). Яго імя называецца ў ліку тых, хто мае дачыненне да спалення беларускай вёскі Хатынь у 1943 годзе. У той час ён служыў у 118-м батальёне шуцманшафта.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Пры гэтым пад беларускім народам “для мэт гэтага закона разумеюцца савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
Пра тое, што Генпракуратура распачала крымінальную справу па факце генацыду, Швед упершыню заявіў 9 красавіка 2021 года.
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 1302 КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, які дазваляе пераследваць памерлых у крымінальным парадку.
Незалежныя гісторыкі і эксперты лічаць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанентаў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць змест кнігі “Генацыд беларускага народа”, якая выйшла пад рэдакцыяй Шведа. У ёй сцвярджаецца, што масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года з’яўляліся спробай дзяржаўнага перавароту з выкарыстаннем нацысцкай ідэалогіі. Акрамя таго, да генацыду фактычна прыраўнаваны антысавецкі супраціў у першыя пасляваенныя гады.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў для людзей з патрэбай пабудавалі на 12,1% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка