Краіны ЕАЭС могуць развіваць гандаль унутры саюза толькі праз адмову ад пратэкцыянізму — ЕЭК
27 сакавіка, Позірк. Аб’ём рынку дзяржаўных закупак у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) перавысіў 190 млрд долараў і працягвае расці, заявіў 26 сакавіка міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Максім Ермаловіч на сустрэчы з першым віцэ-прэм’ерам Беларусі Мікалаем Снапковым.
Пакуль што члены ЕАЭС “не вельмі актыўна ўдзельнічаюць у дзяржзакупках краін-партнёраў”, канстатаваў прадстаўнік камісіі, які да 23 студзеня гэтага года займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
“Толькі праз узаемную адмову ад пратэкцыянізму краіны могуць развіваць свой гандаль, падвышаючы канкурэнцыю”, — цытуе Ермаловіча прэс-служба ЕЭК.
У сваю чаргу Снапкоў адзначыў, што пастаўкі беларускіх тавараў у краіны ЕАЭС павялічваюцца, беларускія прадпрыемствы актыўна ўдзельнічаюць у дзяржзакупках.
“Галоўны арыенцір — каб агульны рынак “пяцёркі” стаў больш адкрытым. Для гэтага неабходна выключыць рознага роду нацыянальныя выняткі, забяспечыць роўны доступ і канкурэнцыю на роўных”, — сказаў беларускі віцэ-прэм’ер.
Праблемы канкурэнцыі і дзяржзакупак Ермаловіч таксама абмеркаваў з прадстаўнікамі бізнесу на сустрэчы ў Брэсцкім аблвыканкаме. Паводле яго слоў, больш за 80% прадпрымальнікаў і спажыўцоў лічаць, што “на еўразійскіх рынках высокі ўзровень канкурэнцыі”.
Паводле яго слоў, канкурэнтная эканоміка “нясе з сабой перавагі і замяняе жорсткае дзяржаўнае рэгуляванне”. “Бізнес хвалююць пытанні не толькі ў сферы канкурэнцыі і дзяржзакупак, але таксама і іншыя напрамкі дзейнасці ЕЭК”, — падкрэсліў міністр.
На сустрэчы са старшынёй Калегіі ЕЭК Бакытжанам Сагінтаевым 26 лютага Аляксандр Лукашэнка заявіў пра зацікаўленасць Беларусі і РФ у тым, каб ЕАЭС “больш пераймаў досведу ў Саюзнай дзяржавы”.
“Нам трэба дамовіцца наконт энергетычных пытанняў, каб былі роўныя магчымасці ў дзяржаў. Трэба адзіныя рынкі газу, нафты. Агульны рынак трэба ствараць. Ад гэтага мы нікуды не ўцячэм. Вы бачыце, як сітуацыя складваецца вакол, і самі абставіны падштурхоўваюць нас да больш цеснага супрацоўніцтва ў межах ЕАЭС”, — сказаў ён Лукашэнка.
Раней прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка адзначаў, што пытанне пра ліквідацыю перашкод на рынку ЕАЭС для Беларусі з’яўляецца “асабліва ўразлівым”.
У ліпені 2022 года ўрад РФ дапусціў беларускія банкі да расійскага рынку дзяржзакупак.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая мае міжнародную правасуб’ектнасць. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).
Краіны-назіральніцы — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія і Сінгапур.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+