Рэжым Лукашэнкі арганізаваў парламенцкія і мясцовыя выбары так, каб утрымаць уладу — праваабаронцы
28 сакавіка, Позірк. Усе этапы выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў “не проста кантраляваліся” прадстаўнікамі рэжыма Аляксандра Лукашэнкі, а “былі імі арганізаваныя для ўтрымання ўлады, імітацыі народнай падтрымкі і згоды ў грамадстве”, гаворыцца ў выніковай справаздачы кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Сваю выснову арганізатары кампаніі — Беларускі Хельсінкскі камітэт і праваабарончы цэнтр “Вясна” — аргументуюць тым, што выбарчыя камісіі фармаваліся непразрыста; кандыдатуры вылучэнцаў былі ўзгодненыя ўладамі; агітацыя імітавала палітычную актыўнасць; фіксаваліся факты прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні; панавала “атмасфера запалохвання з забаронамі на фатаграфаванне і вынас бюлетэняў”; падлік галасоў быў непразрыстым; адсутнічалі даныя па ўчастках; не было аніводнага незалежнага назіральніка.
Электаральныя працэсы, на думку праваабаронцаў, “не адпавядалі міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, а таксама суправаджаліся шматлікімі парушэннямі” выбарчага заканадаўства Беларусі.
Такім чынам, адзначана ў справаздачы, вынікі выбараў “не адлюстроўваюць рэальнае волевыяўленне грамадзян Беларусі”.
Новы склад Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў быў сфармаваны па выніках адзінага дня галасавання 25 лютага. Электаральная кампанія прайшла на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У дэпутаты былі вылучаныя выключна прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Пра непрызнанне выбараў заявіў Дзярждэпартамент ЗША, з адпаведным каментаром выступіла парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны. Выбары раскрытыкавалі знешнепалітычныя ведамствы Германіі, Даніі, Нарвегіі, Польшчы, Швецыі, група “Дэмакратычная Беларусь” у Бундэстагу, Група еўрапейскіх амбасадараў па правах чалавека, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (СЕ), прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў СЕ.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВікіпедыя не мае дачынення да дакладнай інфармацыі аб краіне — прадстаўнік Беларускай энцыклапедыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусы ў Грузіі пратэстуюць супраць адмовы ў палітычным прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка