За грашовыя пераводы палітвязням брэсцкую пенсіянерку абвінавацілі ў “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”

5 красавіка, Позірк. Матэрыялы крымінальнай справы 63-гадовай жыхаркі Брэста перададзеныя пракурору для накіравання ў суд, яе абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Жанчына знаходзіцца пад вартай, максімальнае пакаранне па інкрымінаваным ёй артыкуле — 6 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, затрыманая — пенсіянерка Наталля Малец. У 2023 годзе яе прыгаварылі да 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Была прызнана палітзняволенай.
У рамках новай справы Малец была затрыманая ў верасні 2023 года.
Як паведамляе СК, падставай для пераследу стала “падазроная актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў”. “Усяго жыхарка Брэста ажыццявіла не менш за 125 паштовых грашовых пералічэнняў на адрас не менш за 114 асоб на суму больш за 1,5 тыс. рублёў”, — гаворыцца ў рэлізе ведамства.
У Следчым камітэце не лічаць, што жанчына “па дабрыні душэўнай пераводзіла грошы абвінавачаным, каб тыя маглі палепшыць жыллёва-бытавыя ўмовы, купіць прадукты і кнігі”. Сцвярджаецца, што “на справе” пенсіянерка “пераводзіла грошы выключна асобам, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”. “Прасцей кажучы, — ганіць СК жанчыну, — спачувала і дапамагала тым, хто займаўся падрыўной дзейнасцю ў дачыненні да Беларусі, удзельнічаў у масавых беспарадках, граміў гарадскую інфраструктуру, ужываў гвалт у дачыненні да праваахоўнікаў, публікаваў іх асабістыя звесткі ў сетцы інтэрнэт”.
Акрамя гэтага, паводле матэрыялаў справы, абвінавачаная ўваходзіла ў закрытую групу ў “Фэйсбуку”, якая належыць “экстрэмісцкаму фарміраванню”. Праваабаронцы не выключаюць, што гаворка можа ісці пра групу “Письма Солидарности Беларусь 2020”, якую ў снежні прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
