Мінск 14:09

У Беларусі другая за дзень аварыя з удзелам маршруткі, цяпер у Мінску — пяць пацярпелых

Фота: прэс-служба мінскай міліцыі

6 красавіка, Позірк. Пяць пасажыраў маршрутнага таксі дастаўлены ў медустанову для абследавання пасля аварыі, якая здарылася ў 6 красавіка ў Мінску каля 13:25, паведамляе тэлеграм-канал сталічнай міліцыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes не даў рады кіраванню на вул. Гінтаўта і ўрэзаўся ў тры прыпаркаваныя аўтамабілі. Два з іх па інерцыі выехалі за межы праезнай часткі і сутыкнуліся: адзін з дрэвам, другі — з ліхтарным слупам. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і следчыя.

Раніцай 6 красавіка ў Мастоўскім раёне (Гродзенская вобласць) маршрутка ўрэзалася ў трактар. Пацярпела дзесяць чалавек, дзевяць з іх спатрэбілася шпіталізаваць.

10 чалавек пацярпела пры сутыкненні маршруткі з трактарам у Мастоўскім раёне

6 красавіка, Позірк. 10 пасажыраў маршрутнага таксі пацярпела ў выніку аварыі, якая здарылася раніцай 6 красавіка ў Мастоўскім раёне (Гродзенская вобласць), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Паводле папярэдніх звестак, 41-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes каля вёскі Лунно выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з …
Падзяліцца: