У Беларусі другая за дзень аварыя з удзелам маршруткі, цяпер у Мінску — пяць пацярпелых

Фота: прэс-служба мінскай міліцыі
6 красавіка, Позірк. Пяць пасажыраў маршрутнага таксі дастаўлены ў медустанову для абследавання пасля аварыі, якая здарылася ў 6 красавіка ў Мінску каля 13:25, паведамляе тэлеграм-канал сталічнай міліцыі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes не даў рады кіраванню на вул. Гінтаўта і ўрэзаўся ў тры прыпаркаваныя аўтамабілі. Два з іх па інерцыі выехалі за межы праезнай часткі і сутыкнуліся: адзін з дрэвам, другі — з ліхтарным слупам. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і следчыя.
Раніцай 6 красавіка ў Мастоўскім раёне (Гродзенская вобласць) маршрутка ўрэзалася ў трактар. Пацярпела дзесяць чалавек, дзевяць з іх спатрэбілася шпіталізаваць.
10 чалавек пацярпела пры сутыкненні маршруткі з трактарам у Мастоўскім раёне
6 красавіка, Позірк. 10 пасажыраў маршрутнага таксі пацярпела ў выніку аварыі, якая здарылася раніцай 6 красавіка ў Мастоўскім раёне (Гродзенская вобласць), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Паводле папярэдніх звестак, 41-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes каля вёскі Лунно выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з …
Стужка навін
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларуска-польскай мяжы нелегальныя мігранты не фіксуюцца два тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені 2026 года зафіксавана дадатнае сальда знешняга гандлю ў памеры 117,2 млн долараў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ 2026-2027 гадах на тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей будзе створаны новы рэспубліканскі заказнікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



