Мінск прайграў выбары ў Камісію ААН па прадухіленні злачыннасці і крымінальным правасуддзі — АПК
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/04/ccpcj_un_instagram_1128x752.jpg)
10 красавіка, Позірк. Афіцыйны Мінск прайграў выбары ў Камісію ААН па прадухіленні злачыннасці і крымінальным правасуддзі, паведамляе прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па замежных справах.
Паводле інфармацыі АПК, у выніку галасавання 9 красавіка у склад камісіі ад Усходнееўрапейскай групы былі абраныя Албанія і Латвія. “Рэжым выкінулі з камісіі, куды ён абіраўся з 2010 года, а дэмакратычны рух атрымаў важную перамогу ў справе выціскання дыктатуры з міжнароднай арэны”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Для беларусаў рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі асацыюецца з карупцыяй, падкантрольнымі судамі, беззаконнем на ўзроўні “часам не да законаў”, — пракаментаваў гэты факт кіраўнік прадстаўніцтва, намеснік кіраўніцы АПК Валер Кавалеўскі. — Рэжым не супрацьдзейнічае злачыннасці, ён яе памнажае і ёю карыстаецца. Але, насуперак відавочнай рэальнасці, дыктатура спрабавала абрацца ў Камісію ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі”.
Адзначаецца, што профільнае прадстаўніцтва “праінфармавала ўсіх членаў Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН” пра “злосныя парушэнні рэжымам Лукашэнкі абавязальніцтваў у галіне супрацьдзеяння злачыннасці” і заклікала “катэгарычна адрынуць яго кандыдатуру на гэтых выбарах”.
Дэмсілы паведамілі членам савета, што “рэжым дэманстратыўна адмаўляецца супрацоўнічаць з органамі ААН і мае жахлівы спіс парушэнняў правоў чалавека, здзяйсняе міжнародныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці”.
Прадстаўніцтва АПК па замежных справах таксама нагадала ААН пра тое, што рэжым у Мінску парушае абавязальніцтвы “ў блоку “Мір, справядлівасць і ўстойлівыя інстытуты” у рамках глабальных Мэтаў устойлівага развіцця”, груба парушыў “нормы міжнароднага права ў галіне грамадзянскай авіяцыі, паставіўшы ў рызыкоўнае становішча жыцці дзясяткаў людзей” (верагодна, гаворка пра прымусовую пасадку ў траўні 2021 года ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс).
Рэжым Лукашэнкі, падкрэсліла профільнае прадстаўніцтва АПК, таксама “з’яўляецца саўдзельнікам злачыннай агрэсіі Расіі супраць Украіны”.
“Мы дзякуем членам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета, якія ўлічылі аб’ектыўныя факты пра злачынную прыроду рэжыма Лукашэнкі і прагаласавалі супраць спробы легітымізацыі злачынстваў рэжыму”, — адзначыў Кавалеўскі.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+