Да вучэнняў артылерыстаў з Баранавічаў упершыню прыцягнулі мноства вайскоўцаў у запасе

10 красавіка, Позірк. Двое сутак у пяці раёнах Беларусі будуць праходзіць вучэнні 120-й зенітнай ракетнай брыгады (дыслакуецца ў Баранавічах, Брэсцкая вобласць), паведаміла 10 красавіка прэс-служба Міністэрства абароны са спасылкай на камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэя Лук’яновіча.
Паводле яго слоў, “упершыню такія маштабныя задачы выконваюцца з прыцягненнем вялікай колькасці ваеннаслужачых, прызваных з запасу”. Пры гэтым военачальнік не назваў колькасць прызваных з запасу.
Лук’яновіч паведаміў, што на вучэннях “будуць адпрацаваныя новыя спосабы выкарыстання зенітна-ракетнага комплексу “Бук”.
“Пры выкананні задач вялікую ўвагу нададуць пытанням адбіцця паветранага нападу праціўніка, у тым ліку беспілотнымі лятучымі апаратамі, падвышэння жывучасці падраздзяленняў, размяшчэння на мясцовасці, маскавання, процідзеяння дыверсійна-выведвальным групам умоўнага праціўніка”, — заявіў камандуючы ВПС і войскамі СПА.
30 сакавіка было абвешчана, што 120-я зенітная ракетная брыгада прыведзена ў баявую гатоўнасць у рамках праверкі Узброеных сіл, якая праходзіць з 11 сакавіка.
9–11 красавіка ва Узброеных сіл праходзяць брыгадныя тактычныя вучэнні з баявой стральбой, якія з’яўляюцца “ключавым этапам праверкі боегатоўнасці”.
26 сакавіка, інспектуючы месцы дыслакацыі вайскоўцаў у Ашмянскім раёне (Гродзенская вобласць), Лукашэнка загадаў знішчаць любых парушальнікаў мяжы, заявіўшы, што Беларусь і Расія самі не збіраюцца нападаць на краіны Захаду.
Разам з тым 2 красавіка ў Гродне Лукашэнка заявіў: “Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта кажу шчыра”. “Хочаш міру — рыхтуйся да вайны” — не я гэта прыдумаў. Гэта вельмі правільна сказана”, — працягнуў ён.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


