У верасні продажы новых аўтамабіляў у Беларусі знізіліся на 5% — БАА

2 кастрычніка, Позірк. У верасні 2026 года ў Беларусі прададзена 9,7 тыс. новых легкавых аўтамабіляў, паведаміла Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА).
Адзначаецца, што ў параўнанні са жніўнем продажы знізіліся на 5%, аднак адносна верасня 2025-га выраслі на 72%.
У БАА лічаць, што вераснёўскае зніжэнне, зафіксаванае пасля рэкордных паказчыкаў жніўня, не сведчыць аб развароце рынкавага трэнду, бо аб’ём продажаў застаецца значна вышэй леташняга.
Пры гэтым, паводле даных асацыяцыі, найбольшыя змены адбыліся ў сегменце электрамабіляў. У верасні было прададзена 3,3 тыс. электракараў — гэта больш чым на 13% менш, чым месяцам раней. На думку экспертаў, на гэтую дынаміку магло паўплываць завяршэнне дзеяння квот на бяспошлінны ўвоз электрамабіляў.
Адзначаецца, што попыт на электракары застаецца высокім. Пры ўвозе машын узростам да пяці гадоў захоўваецца вызваленне ад ПДВ, а ўтылізацыйны збор складае 1.229,28 рубля, што значна менш, чым для аўто з рухавікамі ўнутранага згарання.
Паводле інфармацыі БАА, лідарам беларускага рынку новых аўтамабіляў у верасні стала BelGee X50+. За месяц рэалізавана амаль 2 тыс. такіх аўтамабіляў. Мадэль захоўвае першае месца па продажах трэці месяц запар.
У сегменце электрамабіляў лідзіраваў Geely EX2, продажы якога склалі амаль 1 тыс. адзінак.

- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць здзейсненых падлеткамі "экстрэмісцкіх" злачынстваў ад пачатку года знізілася на 21% — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаДоля продажаў айчынных тавараў нязначна павялічылася, але ўсё яшчэ не дацягвае да планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
