Мінск 20:11

Кожнае пятае злачынства звязана з інфармацыйнымі тэхналогіямі — СК

Фота: прэс-служба СК

11 красавіка, Позірк. За 2023 год у Беларусі ўчынена каля 20 тыс. злачынстваў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара на канферэнцыі “Процідзеянне злачынствам з выкарыстаннем лічбавых актываў” 11 красавіка ў Мінску.

Паводле яго слоў, гэта складае “21% ад агульнай колькасці злачыннасці ў нашай краіне”, паведамляе прэс-служба СК.

Гара звярнуў увагу на выкарыстанне крыптавалют “у злачынных мэтах: для легалізацыі выкрадзеных грошай, фінансавання экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, у ценявой эканоміцы”.

Ён таксама паведаміў аб раскрыцці хабару ў лічбавай валюце: “Па карупцыі ёсць у вытворчасці крымінальная справа, па якой службовая асоба прыняла 160 разоў хабару ў лічбавай валюце на агульную суму каля 600 тыс. рублёў” (цытата паволе дзяржСМІ).

У 2023 годзе СК сумесна з МУС спыніў дзейнасць “трох найбуйнейшых скам-груп”, заявіў Гара 16 лютага на пасяджэнні калегіі ведамства.

Як фінансаванне экстрэмізму ўлады трактуюць фактычна любую грашовую дапамогу дэмсілам і прыхільнікам перамен, за яе аказанне пераследуюць у крымінальным парадку.

Адным са сваіх прыярытэтаў ДФР КДК называе супрацьдзеянне фінансаванню "экстрэмізму і тэрарызму"

21 сакавіка, Позірк. Супрацьдзеянне фінансаванню "экстрэмізму і тэрарызму" — адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК), заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік дырэктара ДФР Віктар Франскевіч. “І мы дзейсна з гэтым змагаемся, — …
Падзяліцца: