Адным са сваіх прыярытэтаў ДФР КДК называе супрацьдзеянне фінансаванню “экстрэмізму і тэрарызму”
21 сакавіка, Позірк. Супрацьдзеянне фінансаванню “экстрэмізму і тэрарызму” — адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК), заявіў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1” намеснік дырэктара ДФР Віктар Франскевіч.
“І мы дзейсна з гэтым змагаемся, — падкрэсліў ён. — 2020 год для нас стаў своеасаблівым урокам, які мы засвоілі і аператыўна перабудавалі сваю працу”.
“І таму цяпер супрацьдзеянне фінансаванню дзейнасці супраць дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь з’яўляецца нашай прыярытэтнай задачай”, — сказаў Франскевіч. На яго думку, у КДК створана “дзейсная сістэма па супрацьдзеянні фінансаванню экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, уключаючы незаконны абарот крыптавалюты”.
Франскевіч адзначыў, што ў 2023 годзе камітэт спыніў “дзейнасць замежных грамадзян, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па нелегальным абароце крыптавалют”. Паводле яго слоў, на момант спынення працы нелегальнай крыптабіржы “там была чарга з кліентаў”, частка якіх удзельнічала ў “фінансаванні экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці”.
У 2024 годзе “падчас правядзення аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў па недапушчэнні дэстабілізацыі грамадска-палітычнага становішча” Міністэрства ўнутраных спраў устанавіла 260 асоб, якія перавялі на рахункі “экстрэмісцкіх фарміраванняў” больш за 5 тыс. долараў. Гэтыя грамадзяне, як сцвярджаецца ў справаздачы на сайце УУС Мінаблвыканкама, пазней зрабілі “добраахвотныя ахвяраванні” на суму звыш 356 тыс. долараў.
Паводле інфармацыі Следчага камітэта, у 2023 годзе грамадзяне Беларусі зрабілі “дабрачынныя ахвяраванні” за пералічэнні ў фонды салідарнасці на 37 млн рублёў.
Практыку “добраахвотных ахвяраванняў” за пералічэнні ў фонды салідарнасці ў перыяд прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля ўкаранілі сілавыя ведамствы і спецслужбы, у тым ліку КДБ. Людзям прапануецца перавесці суму ў шматразовым памеры на “дабрачынныя мэты” пад патранажам дзяржавы наўзамен на вызваленне ад патэнцыйнай крымінальнай адказнасці. Дамоўленасці не фіксуюцца афіцыйна, перавод грошай не заўсёды ратуе ад турэмнага зняволення.
Часцей за ўсё за данаты пераследуюць паводле арт. 3612 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Таксама выкарыстоўваецца арт. 2901 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) за ахвяраванні ў ваенныя аб’яднанні ва Украіне, напрыклад, беларускаму палку Каліноўскага.

- АнонсыАнонсы падзей на 18 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў адмову ў прытулку ў Грузіі ў Камітэце па правах чалавека ААН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ сістэме сярэдняй адукацыі Беларусі задзейнічана каля 2 тыс. "кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка