У 2024 годзе ў Беларусі традыцыйна плануюць нарыхтаваць 2 млн тон торфу

16 красавіка, Позірк. У Беларусі здабылі першыя ў 2024 годзе 8 тыс. тон торфу, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
Паводле інфармацыі ведамства, здабычу пачалі торфабрыкетныя заводы “Ляхавіцкі” (Брэсцкая вобласць), “Туршоўка” (Крупскі раён, Мінская вобласць) і УП “Брэстаблгаз”, а з паляпшэннем умоў надвор’я “работы па торфаздабычы паэтапна разгорнуты” ўсе 17 прадпрыемстваў тарфяной прамысловасці сістэме Мінэнерга.
“У 2024 годзе перад арганізацыямі галіны стаіць задача па здабычы каля 2 млн тон торфу, з якіх будзе выраблена каля 1 млн тон прадукцыі паліўнага прызначэння”, — гаворыцца ў паведамленні.
7 лютага Мінэнерга паведаміла, што торфазаводы Беларусі ў 2023 годзе павялічылі вытворчасць тарфяной паліўнай прадукцыі на 2,1%.
У мінулым годзе арганізацыямі галіны “выраблена 969,5 тыс. тон тарфяных брыкетаў і сушанкі”, пры гэтым “патрэбы рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва ў тарфяной прадукцыі паліўнага прызначэння поўнасцю задаволены”.
Паводле інфармацыі ведамства, у 2023 годзе “ў цэлым па краіне пад здабычу торфу адведзена больш як 615 га зямель, пабудавана больш за 450 га новых тарфяных палёў, рэалізаваны шэраг важных інвестпраектаў па мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў торфазаводаў”.
Штогод арганізацыямі тарфяной прамысловасці здабываецца каля 2 млн тон торфу, з якога вырабляецца каля 1 млн. тон прадукцыі паліўнай групы і больш за 100 тыс. тон непаліўнай — для патрэб АПК, лясной гаспадаркі, грыбаводства, адзначылі ў міністэрстве.
Мінэнерга не паведамляе аб экалагічных наступствах здабычы торфу.
Беларусь займае 1-е месца ў свеце па аб’ёмах вытворчасці тарфяных брыкетаў.
5 лютага міністэрства заявіла аб падпісанні мемарандума аб продажы Беларуссю ў Турцыю тарфяной прадукцыі.
1 снежня 2023 года дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла, што “беларускія балоты — далікатная экасістэма, якая мае патрэбу ў падтрымцы і аднаўленні, патрабуюць асаблівай увагі і важныя для паляпшэння экалагічнага дабрабыту ўсёй Еўропы”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

