Польскія дзяржорганы зацікавіліся праблемай перадачы беларускім уладам звестак пра палітэмігрантаў — ЦБС

17 красавіка, Позірк. Польскія дзяржаўныя органы “зацікавіліся пытаннем” перадачы ўладам Беларусі звестак пра палітычных эмігрантаў, паведаміў 17 красавіка няўрадавы Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС), які напярэдадні заявіў пра наяўнасць такіх фактаў.
Адзначана, што ЦБС “знаходзіцца ў сталым кантакце з імі”.
“Мы збіраем вашыя кейсы і доказы парушэнняў, каб перадаць іх польскаму боку. Гэта дапаможа пазбегнуць падобных выпадкаў у будучыні. Калі вы гатовы падзяліцца сваёй гісторыяй, напішыце нам у @antoscbs”, — звярнулася арганізацыя да беларускіх палітэмігрантаў.
Каманда ЦБС адзначыла, што пасля ўчорашняга паведамлення да яе “звярнулася яшчэ некалькі беларусаў з падобнымі гісторыямі, што не можа не выклікаць <…> заклапочанасці”.
“Мы дзякуем усім, хто да нас звярнуўся, за смеласць. Мы зробім усё магчымае, каб выправіць гэту праблему. З іншага боку мы бачым, што парушэнні хоць і маюць сістэмны характар (выпадкі зафіксаваны ў розных дзяржаўных органах і ў розных гарадах Польшчы), але не маюць шырокага маштабу”, — падкрэсліў цэнтр.
16 красавіка ЦБС выступіў з заявай, у якой адзначыў, што польскія дзяржаўныя органы перадавалі ў амбасаду Беларусі звесткі пра палітычных эмігрантаў, якія знаходзяцца ў краіне пад міжнароднай абаронай. Тады было заяўлена, што “ўцечкі не мелі сістэмнага характару” і адбыліся праз “няведанне закона асобнымі чыноўнікамі”. Арганізацыя ўдакладніла, што звесткі перадаваліся “не Упраўленнем па справах замежнікаў”.
“Магу запэўніць, што такія выпадкі сапраўды мелі месца, кіраўніца аддзела прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская займаецца гэтай справай”, — паведаміў “Позірку“ прэс-сакратар цэнтра Антось Жукаў.
ЦБС заявіў, што “інцыдэнт выклікае сур’ёзныя асцярогі”, бо “парушае прынцыпы прыватнасці і бяспекі грамадзян, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай”.
“Згодна з законам аб наданні замежнікам абароны на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, даныя гэтых асоб не могуць быць перададзеныя органам замежных дзяржаў, якія могуць прадстаўляць пагрозу іх бяспецы”, — паведаміла арганізацыя.
На думку Дабравольскай, “прынцыповае значэнне” мае тое, што беларусы ў Польшчы “ўжо знаходзяцца ва ўразлівым становішчы праз палітычную сітуацыю” ў Беларусі.
“Яны шукаюць абарону і бяспеку ў іншых краінах, і перадача іх даных у амбасаду Беларусі можа пацягнуць за сабой сур’ёзныя наступствы для іх і іх сем’яў. Азначанае дзеянне таксама падрывае давер да сістэмы абароны і міжнародных абавязацельстваў Польшчы ў гэтай галіне”, — адзначыла прадстаўніца ЦБС.

- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ беларуска-расійскім гандлі запазычанасць арганізацый з РФ на 4,1% большаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка


