Ціханоўская сустрэнецца ў Італіі з Барэлем

18 красавіка, Позірк. На сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін “Вялікай сямёркі” (G7) дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэнецца з вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем. Гэта вынікае з каментара дыпламатычнага дарадцы дэмлідара Дзяніса Кучынскага ў яе тэлеграм-канале.
Сустрэча міністраў праходзіць 17–19 красавіка на востраве Капры (Італія).
Таксама плануецца сустрэча Ціханоўскай і міністраў замежных спраў краін “Вялікай сямёркі”. Еўрапейскім дыпламатам, паводле слоў Кучынскага, будзе данесеная “пазіцыя Беларусі праз прэзідэнта Святлану Ціханоўскую”.
Таксама яна запрошаная на сустрэчу спікераў парламентаў краін ЕС у Іспаніі. На мерапрыемстве будзе два “асаблівыя госці” — кароль Іспаніі і Ціханоўская.
Кучынскі падкрэсліў, што “візіты ўнікальныя, такога ў гісторыі Беларусі ніколі не было”.
Паводле яго слоў, парламенты розных краін “на практычным і сімвалічным узроўні могуць шмат чым дапамагчы”. Ён згадаў праграмы падтрымкі, рэабілітацыі былых палітвязняў і праграму апякунства ад парламентарыяў.
19 сакавіка свой удзел у сустрэчы міністраў G7 Ціханоўская абмеркавала з новым італьянскім паслом у Літве Эмануэле дэ Мегрэ.
Гэта мерапрыемства папярэднічае 50-му саміту G7 — сустрэчы на вышэйшым узроўні, якая пройдзе з 13 па 15 чэрвеня 2024 года ў Брындызі (Апулія) у Італіі. Гэтая краіна ў 2024 годзе старшынюе ў G7, куды акрамя яе ўваходзяць ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Японія, Францыя і Канада.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства



