Следчыя і судовыя эксперты падчас вучэнняў “адтачылі навыкі ва ўмовах баявых дзеянняў”

23 красавіка, Позірк. “Актыўная фаза” сумесных вучэнняў Следчага камітэта, Узброеных сіл і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз адбылася 23 красавіка на палігоне ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць).
Як паведамляе прэс-служба СК, курсанты Ваеннай акадэміі падчас вучэнняў “ажыццяўлялі вызваленне і зачыстку населенага пункта ад дыверсантаў, якія захапілі пасёлак”.
“Пасля вайсковай аперацыі да агляду месца здарэння прыступілі следчыя і эксперты. Яны зафіксавалі сляды злачыннай дзейнасці ўмоўных тэрарыстаў”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Праведзеную “аперацыю” па выніках вучэнняў “спецыялісты абмеркавалі са слухачамі Інстытута Следчага камітэта”, было вызначана, “якіх памылак варта пазбягаць у будучыні і якія навыкі трэба дадаткова развіваць”.
Адзначаецца, што “тэарэтычную і практычную дапамогу” беларускім калегам на занятках аказвалі супрацоўнікі СК Расіі, “якія маюць вялікі досвед правядзення следчых дзеянняў у рэальных баявых умовах”.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

