Стыпендыя пад патранажам Ціханоўскай для навучання ва ўніверсітэце ў Інсбруку складзе 11 тыс. еўра

24 сакавіка, Позірк. Стыпендыя для беларусаў ва ўніверсітэце “MCI-цэнтр менеджменту ў Інсбруку” (Аўстрыя) складзе 11 тыс. еўра пры навучанні па праграмах бакалаўрыяту і магістратуры, паведамляе прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Працягваецца набор кандыдатаў, дэдлайн падоўжаны да 31 мая 2024 года.
Стыпендыяльная праграма запушчаная пад ганаровым патранажам Ціханоўскай.
Прэс-служба дэмлідара заклікала жадаючых скарыстацца праграмай, дэталі якой даступныя па спасылцы.
Пра адкрыццё праекта галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў “Позірку” 20 кастрычніка 2023 года.
У рамках праграмы, паводле яго слоў, беларускія студэнты могуць атрымаць ступень бакалаўра або магістра па наступных напрамках: “бізнес і менеджмент”, “прадпрымальніцтва, турызм і адпачынак”, “біятэхналогіі”, “бізнес-псіхалогія і менеджмент”, “прадпрымальніцтва і турызм”, “экалагічная, тэхналагічная і энергетычная інжынерыя”, “міжнародны бізнес і права”, “міжнародны бізнес і менеджмент”, “міжнародны менеджмент аховы здароўя”, “менеджмент, камунікацыя і ІТ”, “мехатроніка і разумныя тэхналогіі”, “медыцынскія тэхналогіі”.
Колькасць стыпендый не вызначана, будзе залежаць ад колькасці атрыманых заявак, першапачаткова дэдлайн іх падачы быў прызначаны на 31 сакавіка 2024 года.
“MCI-цэнтр менеджменту ў Інсбруку” спецыялізуецца на падрыхтоўцы спецыялістаў бізнес- і дзяржаўнага кіравання. 19 кастрычніка Ціханоўская выступіла ва ўніверсітэце, на яе выступ прыйшлі больш за тысячу чалавек.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года беларусы атрымалі з-за мяжы ў 1,5 раза больш сродкаў, чым адправілі — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



