Літва назвала дэзінфармацыяй заяву КДБ пра прадухіленыя ўдары дронамі па Беларусі

25 красавіка, Позірк. Абсалютнай дэзінфармацыяй назваў заяву кіраўніка КДБ Івана Церцеля пра нібыта прадухіленыя ўдары дронамі па Беларусі з тэрыторыі Літвы прэс-сакратар Узброеных сілаў гэтай балтыйскай дзяржавы Гінтаўтас Цюніс.
“На 100% гэта дэзінфармацыя, якой цяпер поўна, і тое, што Літва нанясе ўдар па Беларусі з дапамогай беспілотнікаў, — гэта нонсэнс, іншага слова я не магу падабраць”, — сказаў прадстаўнік арміі парталу LRT. Падобныя заявы, паводле яго слоў, “выклікаюць толькі ўсмешку”.
У каментарыі BNS Цюніс адзначыў, што Літва “не робіць ніякіх варожых дзеянняў супраць іншых дзяржаў”.
Сцвярджэнні КДБ таксама абвергла прадстаўніца камандуючага УС Жывіле Дыджгальвене, якая канстатавала, што “варожая інфармацыйная дзейнасць характарызуецца распаўсюдам дэзінфармацыі і ілжывых абвінавачанняў”. “Узброеныя сілы Літвы не рабілі і не робяць ніякіх варожых дзеянняў супраць іншых краін”, — падкрэсліла яна ў размове з LRT.
Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызіснымі сітуацыямі Вільмантас Віткаўскас выпусціў рэліз, у якім адзначыў, што “распаўсюд беларускімі службамі інфармацыі пра псеўдагрупы ў Літве і Польшчы, якія імкнуцца нашкодзіць Беларусі, — не новая з’ява”.
“Мы даўно чуем падобныя байкі, асабліва актыўна яны гучалі <…> падчас абарончых вучэнняў НАТО, і [Аляксандр] Лукашэнка казаў тое ж самае на пачатку сакавіка. Падобныя заявы беларускага КДБ варта разглядаць як пастаянную варожую правакацыю і інфармацыйную атаку на Літву, якая не мае нічога агульнага з рэальнасцю”, — заявіў чыноўнік, звярнуўшы ўвагу, што словы Церцеля “адрасаваныя ўнутранай аўдыторыі”.
На пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу 25 сакавіка кіраўнік КДБ Церцель заявіў, што ведамства нібыта прадухіліла ўдары з тэрыторыі Літвы баявымі дронамі па аб’ектах у Мінску і наваколлях. Згадаўшы нейкія “вострыя чэкісцкія мерапрыемствы” для прадухілення ўдараў, ён сказаў, што “праца па гэтым кірунку працягваецца”, аднак “дэталёвую інфармацыю агучыць грамадскасці пакуль не ўяўляецца магчымым”. Ніякіх пацверджанняў сваім словам ён так і не прадставіў.
Акрамя таго, паводле слоў Церцеля, “у непасрэдным кантакце з літоўскім парамілітарным фарміраваннем “Клуб стралкоў” будуюцца планы па заходзе для здзяйснення тэрактаў на тэрыторыю прылеглых да Літвы Ашмянскага, Смаргонскага і Браслаўскага раёнаў, перакідкі і арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь схованак са зброяй выбуховымі рэчывамі, сродкамі паражэння”.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЗ пачатку траўня на беларускіх метэастанцыях зарэгістравана больш за 50 рэкордаў холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 10 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка