Пра чарнобыльскую катастрофу важна памятаць, каб падобнае не паўтарылася, заявіла Ціханоўская

26 красавіка, Позірк. Пра чарнобыльскую катастрофу важна памятаць, каб такое не паўтарылася, заявіла журналістам дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 26 красавіка, у 38-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС.
Апоўдні палітык разам з прадстаўнікамі амбасад, якія працуюць у Літве, усклала кветкі да помніка “Маці Чарнобыля” ў вільнюскім парку Сапегаў, каб ушанаваць памяць загінулых і пацярпелых ад наступстваў найбуйнейшай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы.
“Важна памятаць пра ахвяр, гэта даніна павагі найперш, — падкрэсліла Ціханоўская. — Я ўпэўненая, што большасць беларусаў і ўкраінцаў з’яўляюцца ахвярамі чарнобыльскай катастрофы. Многія адчуваюць наступствы, прымаюць усё жыццё таблеткі”.
Памяць пра здарэнне і яго ахвяр з’яўляецца “задзелам на будучыню, каб пазбегнуць [новых] пагроз ядзерных катастроф”, сказала яна.
На пытанне, ці распрацоўваюць дэмакратычныя сілы якія-небудзь планы рэабілітацыі пацярпелых у выніку аварыі рэгіёнаў Беларусі, Ціханоўская адказала: “Я больш чым упэўненая, што такая праца вядзецца”.
“Шмат было ў Беларусі арганізацый, якія, магчыма, ужо ліквідаваныя, якія займаліся гэтай праблематыкай, — нагадала палітык. — Наколькі я памятаю (баюся памыліцца, я чытала ў навінах), дапамогу матэрыяльную людзям, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы, прыбралі зусім або зменшылі. То бок рэжым паказвае сваё стаўленне да тых герояў, якія некалі ратавалі краіны — Украіну, Беларусь — ад наступстваў ядзернай катастрофы”.
“Я ўдакладню, ці распрацоўваюцца такія рэформы, але дакладна мы ведаем, што астравецкі завод (Беларуская АЭС каля Астраўца ў Гродзенскай вобласці. — “Позірк“.), ён распрацоўваецца з усялякімі парушэннямі. І трэба будзе ў будучыні запрашаць спецыялістаў, каб ацаніць магчымую катастрофу альбо магчымасць працягу [працы] гэтага завода (хоць ён яшчэ не запусціўся, так?), каб не дапусціць трагедыі ў будучыні (першы блок станцыі пачаў сілкаваць энергасістэму ў лістападзе 2020 года, уведзены у прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021-га, другі блок — у траўні і лістападзе 2023-га адпаведна. — “Позірк”.)”, — дадала яна.
Ціханоўская папракнула рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў безадказным стаўленні да ядзернай сферы.
“Мы бачым як будуецца астравецкая АЭС, няма ніякага кантролю, як яна будуецца. Мы бачым, што рэжым дазваляе размяшчаць у Беларусі ядзерную зброю. Канешне, гэта вялікая пагроза новага Чарнобылю. Але ж увогуле, калі казаць пра палітычную сітуацыю, то можна назваць гэта палітычным Чарнобылем. Мы бачым, як людзей катуюць, як людзей забіваюць — як Чарнобыль, што людзі збягаюць, як ад радыяцыі. Мы павінны, канешне, гэта спыніць, прыкласці ўсе намаганні, каб і новага Чарнобылю не адбылося, і палітычны Чарнобыль скончыўся”, — падсумавала дэмлідар.

38 гадоў таму здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка