38 гадоў таму здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка, Позірк. Роўна 38 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года ў 1:23, здарылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Нягледзячы на тое, што АЭС размешчана ва Украіне, больш за 70% радыенуклідаў, якія вызваліліся ў выніку разбурэння рэактара чацвёртага энергаблока, асела ў Беларусі.
Паводле даных Дэпартамента ядзернай і радыяцыйнай бяспекі МНС (Дзяржатамнагляд), за мінулы пасля аварыі час плошча забруджвання цэзіем-137, на які прыпадае 90% дозавай нагрузкі на жыхароў Беларусі, зменшылася ў 1,8 раза і цяпер складае 25,5 тыс. кватдатных кіламетраў (12% тэрыторыі краіны).
Узровень забруджвання цэзіем-137 звыш 1 Кі/км2 па-ранейшаму фіксуецца на 1,5 млн гектараў лясоў (больш за 15% фонду) і 819 тыс. га сельгасугоддзяў (каля 11%).
Адразу пасля аварыі ў зоне радыеактыўнага забруджвання апынулася 3.678 населеных пунктаў (479 спыніла існаванне) з 2,2 млн жыхароў. Цяпер, паводле інфармацыі Дзяржатамнагляду, у гэтай зоне знаходзіцца 2.022 населеныя пункты (-45%), у якіх пражывае 930 тыс. чалавек (-58%), у тым ліку 185 тыс. дзяцей.
Штогод 26 красавіка прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці праводзілі ў Мінску “Чарнобыльскі шлях” — дазволенае ці несанкцыянаванае шэсце ў цэнтры горада, якое традыцыйна завяршалася мітынгам.
Выключэннямі сталі 2011 год (улады забаранілі шэсце), 2019-ы (арганізатары адмовіліся ад акцыі праз умовы Мінгарвыканкама), 2020-ы (арганізатары адмовіліся праз пандэмію COVID-19), 2021-й (улады забаранілі акцыю праз каранавірус і нібыта дапушчаныя заяўнікамі парушэнні), 2022-й (улады забаранілі шэсце на падставе непакою пра бяспеку дарожнага руху і працу грамадскага транспарту).
З 2023 года акцыі, беларускія прымеркаваныя да гадавіны катастрофы на ЧАЭС, праходзяць за мяжой.
Сёлета 26 красавіка мемарыяльныя мерапрыемствы пройдуць у Літве (ускладанне кветак да помніка “Маці Чарнобыля” ў вільнюскім парку Сапегаў — 12:00 паводле мінскага часу), Польшчы (шэсце ад помніка Каперніку ў Варшаве — 18:30; акцыя ля ганебнага слупа на Рынкавай плошчы Уроцлава — 19:00; акцыя ў скверы Вольнай Беларусі ў Беластоку — 19:00), ЗША (акцыя ля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку — 19:30).
27 красавіка адбудуцца акцыі ў Бельгіі (плошча Альберціна ў Бруселі — 15:00), ЗША (талака ў Sam Leone Beach Park у Чыкага — 18:00).
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі", а не праз рэспубліканскі бюджэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ Мінфіне занепакоены ростам колькасці парушэнняў пры аплаце паслуг ЖКГ і рамонту за кошт бюджэтных сродкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМэр Акмянскага раёна Літвы: Гібрыдныя атакі — праверка ўсяго ЕўрасаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа дзяржуліку ў Беларусі знаходзіцца амаль 1,6 тыс. грамадзянскіх беспілотнікаў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ большасці рэгіёнаў у арганізацый знізілася прыбытковасць і вырас аб’ём чыстых стратМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка


