Начальнік Генштаба УС Гулевіч правядзе перагаворы з ваенным кіраўніцтвам Узбекістана

27 красавіка, Позірк. “Шэраг сустрэч і перагавораў” з ваенным кіраўніцтвам Узбекістана правядзе першы намеснік міністра абароны Беларусі — начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Віктар Гулевіч, які прыбыў у гэтую краіну.
Пра тое, што военачальнік знаходзіцца ва Узбекістане з афіцыйным візітам, прэс-служба ваеннага ведамства паведаміла позна ўвечары 27 красавіка.
Адзначаецца, што Гулевіч таксама наведае ваенныя навучальныя ўстановы і цэнтры, а таксама прадпрыемствы абароннага комплексу.
На пачатку сакавіка Мінск наведвала ваенная дэлегацыя Узбекістана на чале першым намеснікам міністра абароны — начальнікам Генштаба УС Шухратам Халмухамедавым. Тады яны з беларускім калегам абмеркавалі “наяўны стан двухбаковай вайсковай супрацы і акрэслілі шляхі яе інтэнсіфікацыі ў галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”.
Беларусь і Узбекістан не ўваходзяць у агульныя абарончыя саюзы. Адметна, што Узбекістан стаяў ля вытокаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) разам з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй і Таджыкістанам. Дакумент, які ляжыць у аснове АДКБ, быў падпісаны 15 траўня 1992 года менавіта ў Ташкенце.
У 1999 годзе, калі Беларусь ужо 6 гадоў была ў гэтым блоку, Узбекістан не стаў падаўжаць адпаведную дамову. У 2006 годзе яго ўдзел быў адноўлены, але ў 2012-м Ташкент зноў адмовіўся ад членства.

Беларусь застаецца ў топе экспарцёраў зброі, нягледзячы на санкцыі, заяўляе Галоўчанка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+