Беларусь застаецца ў топе экспарцёраў зброі, нягледзячы на санкцыі, заяўляе Галоўчанка

25 красавіка, Позірк. Беларусь “доўгія гады была ў топе сусветных экспарцёраў узбраенняў”, гэтая тэндэнцыя “захоўваецца і зараз”, “нягледзячы на ўсе так званыя санкцыі і абмежаванні”, заявіў 25 красавіка ў кулуарах Усебеларускага народнага сходу прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Якую менавіта і куды пастаўляе зброя Беларусь, колькі грошай гэта прыносіць дзяржаве, чыноўнік не канкрэтызаваў.
Разам з тым, паводле яго слоў, цяпер для афіцыйнага Мінска стала прыярытэтам аснашчэнне ўласных Узброеных сіл і іншых фарміраванняў. “Тут мы адчуваем сябе цалкам упэўнена. Хаця на гэта выдзяляюцца сур’ёзныя рэсурсы дзяржаўныя, мы разглядаем гэта як пазітыўны працэс у пэўным плане”, — заявіў чыноўнік (на падставе відэафрагмента ў тэлеграм-канале прэс-службы Савета міністраў).
Беларускія сілавікі, сказаў Галоўчанка, “не адчуваюць і не будуць адчуваць дэфіцыту ў тых рэчах, якія неабходныя ім для выканання задач па абароне <…> дзяржавы”.
Кіраўнік урада заявіў, што многія распрацоўкі, “якія першапачаткова ствараюцца для сілавых структур, для войска, затым перацякаюць у грамадзянскую сферу”, такім чынам, “кожны рубель, які ўкладзены ў дзяржаўную абаронную замову, потым мультыплікуецца ў мірнай эканоміцы”.
У якасці прыкладу Галоўчанка адзначыў ААТ “АГАТ — сістэмы кіравання” (знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі), якое з савецкіх часоў займаецца “сістэмамі кіравання войскамі, зброяй”. Распрацоўкі гэтага прадпрыемства зараз выкарыстоўваюць “у цалкам мірных, грамадзянскіх сферах, такіх як сістэма кантролю і ўліку электраэнергіі”.
Прэм’ер выказаў меркаванне, што “тыя ж беспілотнікі, якія цяпер маюць пераважна ваеннае прызначэнне, ваенную накіраванасць”, хутка таксама будуць “маштабна выкарыстоўвацца” ў грамадзянскім жыцці “для дастаўкі грузаў у аддаленыя раёны, паштовых адпраўленняў і гэтак далей”.
“Я лічу, што мілітарызацыя, яна, вядома, адцягвае і сродкі, і рэсурсы ад нейкіх іншых сфер, але ў той жа час гэта вымушаны крок. Мы вымушаныя падтрымліваць парытэт ва ўзбраеннях”, — падкрэсліў Галоўчанка, дадаўшы, што “ўрад вельмі шчыльна ўцягнуты ў гэтыя пытанні”.
19 красавіка Злучаныя Штаты Амерыкі паўторна ўключылі Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ) у санкцыйны спіс — за садзейнічанне ракетнай праграме Пакістана. Беларускае прадпрыемства, паводле інфармацыі амерыканскага знешнепалітычнага ведамства, “працавала над пастаўкай спецыяльных аўтамабільных шасі для пакістанскай праграмы балістычных ракет далёкага дзеяння”.
За падтрымку расійскай агрэсіі МЗКЦ, як і шэраг іншых беларускіх прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, трапіў пад абмежавальныя меры яшчэ 24 лютага 2022 года, у першы дзень развязанай РФ вайны супраць Украіны.

УНС зацвердзіў Ваенную дактрыну, ядзерная зброя вызначана як адказ на "агрэсіўную палітыку" Захаду
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка