Украіна выйшла з пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя, падпісанага ў Мінску
30 красавіка, Позірк. Украіна выйшла з пагаднення з дзяржавамі — удзельніцамі СНД аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя насельніцтва, заключанага 26 чэрвеня 1992 года ў Мінску, паведаміў 30 красавіка ў сваім тэлеграм-канале прадстаўнік Кабінета міністраў у Вярхоўнай радзе Тарас Мельнічук.
Паводле яго слоў, гэта адбылося “ў сувязі з карэннай зменай абставін”.
Таксама, паводле даных Мельнічука, Украіна выйшла з пратаколаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў да пагаднення, падпісаных 18 верасня 2003 года ў Ялце і 25 лістапада 2005 года ў Маскве.
24 красавіка стала вядома, што Украіна спыніла дзеянне пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне дзяржаўнага выпрабавання і аховы сартоў раслін з Беларуссю.
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, у якой Беларусь падтрымлівае Расію, Кіеў і Мінск скасавалі шмат дагавораў аб двухбаковым супрацоўніцтве.
22 снежня 2023 года Вярхоўная рада Украіны адобрыла законапраект аб спыненні дзеяння міжурадавага пагаднення з Беларуссю аб свабодным гандлі.
29 лістапада таго ж года Беларусь заявіла аб спыненні дзеяння пагаднення аб узаемным пераводзе і выплаце пенсій (Украіна дэнансавала гэта пагадненне за паўгода да таго — 29 траўня).
19 верасня 2023 года абедзве палаты парламента прынялі, а Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб прыпыненні дзеяння пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб рэгуляванні працэсу перасялення і абароне правоў перасяленцаў і членаў іх сем’яў”. Дакумент быў падрыхтаваны “ў рамках мер у адказ на недружалюбныя дзеянні Украіны ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь”, яго рэалізацыя нібыта “будзе садзейнічаць абароне нацыянальных інтарэсаў” Беларусі.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка