Алейнік абмеркаваў з паслом Палесціны “найхутчэйшае справядлівае вырашэнне” блізкаўсходняга канфлікту

1 траўня, Позірк. Меркаваннямі аб “сітуацыі, якая складваецца ў рэгіёне Блізкага Усходу”, і “перспектывах нармалізацыі сітуацыі ў сектары Газа” абмяняліся на сустрэчы 30 красавіка ў Мінску міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік і пасол Палесціны Ахмед Махамед Аль-Мадбух.
Прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства паведамляе, што перагаворшчыкі “выказаліся за найхутчэйшае справядлівае вырашэнне палесціна-ізраільскага канфлікту, для чаго неабходныя палітычная воля, аднаўленне перамоўнага працэсу і актывізацыя намаганняў усіх уцягнутых і зацікаўленых бакоў”.
“З нагоды прызначэння ў Палесціне новага ўрада С.Алейнік перадаў віншавальныя пасланні беларускага боку і выказаў надзею на працяг сумеснай працы па развіцці двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах”, — гаворыцца ў паведамленні.
Новы ўрад Палесціны прыведзены да прысягі ў Рамале 1 красавіка. Яго склад зацверджаны 28 сакавіка. Кіраўніком урада стаў Мухамед Мустафа. Паводле слоў прэзідэнта Палесціны Махмуда Абаса, юрысдыкцыя ўрада распаўсюджвацца не толькі на Заходні бераг ракі Ярдан і Усходні Ерусалім, але і на сектар Газа.
24 лістапада 2023 года Алейнік і аль-Мадбух абмеркавалі ў Мінску “праблематыку блізкаўсходняга ўрэгулявання”.
Паведамлялася, што бакамі “выказана ўзаемная надзея на больш хуткую нармалізацыю сітуацыі ў сектары Газа” з акцэнтам на неабходнасць “пошуку ўзаемапрымальнага рашэння ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і рашэннямі Генеральнай асамблеі ААН для недапушчэння далейшай эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне, росту ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў зоне палесціна-ізраільскага канфлікту і дасягненні міру паміж ізраільцянамі і палесцінцамі”.
Напружаная сітуацыя на Блізкім Усходзе захоўваецца з 7 кастрычніка 2023 года, калі на тэрыторыю Ізраіля з сектара Газа ўварваліся баевікі ваеннага крыла групоўкі ХАМАС. Адначасова з Газы пачаўся інтэнсіўны абстрэл ізраільскай тэрыторыі, было выпушчана больш за 10 тыс. ракет. У выніку загінула каля 1,4 тыс. чалавек з 37 краін, у тым ліку трое грамадзян Беларусі; пацярпела 7,3 тыс. чалавек.
У адказ Ізраіль пачаў наземную ваенную аперацыю супраць сектара Газа з мэтай вызвалення захопленых закладнікаў і знішчэння групоўкі ХАМАС.
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Мінску амаль траціна арганізацый стратная, у цэлым па краіне — чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка