У ЕС прынялі да ўвагі “нядаўняе вызваленне шэрагу беларускіх палітвязняў”

8 чэрвеня, Позірк. Еўрапейскі саюз “прымае да ўвагі” нядаўняе вызваленне шэрагу беларускіх палітычных зняволеных, заявіла галоўны спікер Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Аніта Хіпер.
“Мы працягваем заклікаць рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі вызваліць усіх адвольна затрыманых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў небяспечных для жыцця ўмовах. Арышты, рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека, якія працягваюцца, павінны быць спыненыя”, — напісала яна ўвечары 7 ліпеня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ 16 зняволеных, якія нібыта здзейснілі “злачынствы ў тым ліку экстрэмісцкай скіраванасці”, стала вядома 2 ліпеня.
8 траўня, на наступны дзень пасля таго, як Лукашэнка абвясціў пра памілаванне 42 чалавек, асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці”, прадстаўнік Еўрапейскай камісіі па замежных справах і палітыцы бяспекі Ануар Эль-Ануні таксама заклікаў безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі. Было заяўлена, што ў ЕС “прынялі да ўвагі абвяшчэнне пра памілаванне 42 палітычных зняволеных, у тым ліку людзей з хранічнымі захворваннямі і тых, што знаходзяцца ва ўразлівым становішчы”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
