Кавалеўскі назваў падпісанне пагаднення з Еўрапарламентам “моцным крокам” да міжнароднага прызнання дэмсіл

3 траўня, Позірк. Падпісанае 3 траўня пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Еўрапейскім парламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі “пракладвае дарогу да пошуку магчымасцяў заключэння двухбаковых дамоўленасцей з нацыянальнымі парламентамі”, заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі.
Паводле яго слоў, пагадненне стала “моцным крокам у справе міжнароднага прызнання дэмакратычных сіл Беларусі”.
Ад імя дэмсіл ён выказаў удзячнасць спікеру ЕП Раберце Метсоле “за шчырую і прадметную падтрымку намаганняў беларускага народа па аднаўленні дэмакратыі і абароне незалежнасці Беларусі ад агрэсіўных дзеянняў Расіі”.
Як адзначыў Кавалеўскі, “дамоўленасць адкрывае для дэмакратычных сіл магчымасці весці сістэмную супрацу з Еўрапейскім парламентам па крытычна важных справах”. “Як кіраўнік місіі ў Бруселі, Уладзімір Астапенка ўжо пачаў абмеркаванне з Еўрапарламентам наступных дзеянняў па рэалізацыі дамоўленасцяў”, — дадаў палітык.
“Разлічваю, што Каардынацыйная рада новага складу пасля выбараў 25 траўня далучыцца да ўсталявання парламенцкіх сувязяў, чым да гэтага часу паспяхова займаўся[дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве] Анатоль Лябедзька”, — падкрэсліў Кавалеўскі.
Цырымонія падпісання пагаднення адбылася 3 траўня на Мальце ў рамках візіту ў гэтую краіну дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай. Ад Еўрапарламента подпіс пад дакументам, які афіцыйна называецца “Ліст аб намеры супрацоўніцтва”, паставіла спікер Раберта Метсола — мальтыйскі палітык, якая займае гэтую пасаду са студзеня 2022 года.
У дакуменце адзначаецца, што Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада “павінны разглядацца міжнароднай супольнасцю як прадстаўнікі народа Беларусі”.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка


