Лукашэнка прадае праз Алейніка альтэрнатыўную рэальнасць, бо рухаецца ў Гаагу — Латушка
6 траўня, Позірк. Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік “можа жыць у альтэрнатыўнай рэальнасці або пераконваць сябе ў гэтым”, але пераканаць увесь свет у гэтым не атрымаецца. Такое меркаванне выказаў на сваім ютуб-канале кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, былы дыпламат Павел Латушка, каментуючы заяву міністра аб міралюбнасці Беларусі.
На думку Латушкі, які, паводле яго слоў, “на жаль”, ведае Алейніка, беларусам вельмі важна таксама не паддацца гэтай прапагандзе.
“Рэжым Лукашэнкі павінен панесці адказнасць за злачынства, якое ён здзейсніў і працягвае здзяйсняць у дачыненні да Украіны і ўкраінскага народа, а таксама ў дачыненні да нас, беларусаў”, — падкрэсліў палітык, дадаўшы, што ў гісторыю Беларусь будзе запісаная як краіна-агрэсар і ўпісаў яе ў гэтай якасці туды “менавіта рэжым Лукашэнкі”.
Кіраўнік НАУ адзначыў, што для Лукашэнкі важна паспрабаваць прадаць усім альтэрнатыўную рэальнасць, таму што ён “рухаецца ў Гаагу”.
Паводле слоў Латушкі, важны крок на шляху рэальнага прыцягнення да адказнасці вінаватых асоб, у тым ліку Лукашэнкі, зрабіў Камітэт міністраў Савета Еўропы, які даручыў генеральнаму сакратару арганізацыі падрыхтаваць неабходныя дакументы для перамоў па трыбунале і патэнцыйным праекце пагаднення паміж Украінай і Саветам Еўропы аб яго фактычным стварэнні.
“Названае рашэнне з’яўляецца важным крокам на шляху прыцягнення таксама да крымінальнай адказнасці міжнароднага злачынца Аляксандра Лукашэнкі ў рамках трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны”, — падкрэсліў Латушка.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, паводле яго слоў, падтрымлівае пастаянную сувязь з прадстаўнікамі Украіны, якім надае ўсю інфармацыю і доказы аб ваенных злачынствах “сістэмы Лукашэнкі” і выкарыстанні Беларусі “ў якасці базы для ўварвання ва Украіну”.
6 траўня міністр замежных спраў Сяргей Алейнік у інтэрв’ю расійскаму інфармацыйнаму агенцтву “РИА Новости” заявіў, што “з тэрыторыі Беларусі ніколі не зыходзіла і не будзе зыходзіць пагроза” і што “Беларусь заўсёды была і застаецца міралюбнай дзяржавай”.
“Згодна з нашай Канстытуцыяй, з тэрыторыі Беларусі не можа быць здзейсненая ніякая агрэсія. Гэта пастулаты, якія непарушныя”, — сказаў Алейнік.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль. З беларускай тэрыторыі расійская армія ажыццявіла наўпроставы напад на суседнюю краіну, затым цягам некалькіх месяцаў праводзіліся ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Таксама расійскія вайскоўцы карысталіся беларускай вайсковай інфраструктурай.
У жніўні 2022 года міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў (сышоў у адстаўку ў верасні 2023-га) заявіў выданню Washington Post, што беларускі калега Віктар Хрэнін тэлефанаваў яму 22 лютага і “даў слова афіцэра”, што нападу РФ з тэрыторыі Беларусі не будзе.
Паводле яго слоў, Хрэнін тэлефанаваў таксама 26 лютага — “дрыготкім голасам” ён сказаў, што “перадае пасланне” міністра абароны РФ Сяргея Шайгу: “Калі Украіна падпіша акт аб капітуляцыі, уварванне спыніцца”.
16 лютага 2022 года папярэднік Алейніка на пасадзе Уладзімір Макей (памёр 26 лістапада 2022 года) на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што расійскія войскі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, пакінуць яе пасля заканчэння вучэнняў. Аднак гэтага не адбылося, і яны былі выкарыстаныя для ўварвання ва Украіну.
Магчымасць уварвання ва Украіну з беларускай тэрыторыі адкінуў Аляксандр Лукашэнка ў жніўні 2020 года ў інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону. У ліпені 2022 года Лукашэнка прызнаў уварванне 20-тысячнай расійскай групоўкі.
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Зараз не трэба ісці на барыкады, але будзе момант, калі кожны ўздыме ў сабе пачуцці і адчуванні, што былі ў 2020-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПольшча апублікуе інструкцыі для ахвочых займацца бізнесам беларусаў — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСтрахоўшчыкі за 11 месяцаў 2024 года сабралі ў гадавым вымярэнні на 17,9% больш унёскаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСкасаванне абмежавання па памеры пенсій закране каля 110 тыс. працоўных пенсіянераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Лічбы дапамогі беларусам не змяніліся, але растуць патрэбы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў у першы тыдзень студзеня была ўтрая вышэйшай, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ перыяд калядных і навагодніх святаў на пажарах загінула 52 чалавекі — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка