Міжнародныя журналісцкія арганізацыі запатрабавалі ад Сербіі вызваліць рэжысёра Гнёта
7 траўня, Позірк. З патрабаваннем вызваліць беларускага журналіста і рэжысёра Андрэя Гнёта, якому пагражае выдача Беларусі на падставе палітычна матываванага абвінавачання, да ўладаў Сербіі звярнуліся партнёрскія арганізацыі праекта Media Freedom Rapid Response (MFRS), паведамляе Міжнародны інстытут прэсы.
Апрача згаданага інстытута адпаведны зварот падпісалі Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), Еўрапейская федэрацыя журналістаў, Еўрапейскі цэнтр свабоды прэсы і СМІ, інш.
“Некалькі тыдняў вялася падрыхтоўка да гэтай заявы, але выпадак з Андрэем Гнётам даўно знаходзіцца пад увагай журналісцкіх арганізацый, — паведаміў “Позірку” намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі. — Незалежная асацыяцыя журналістаў Сербіі, якая сочыць за судом, таксама выказвае перасцярогу, што улады могуць сапраўды выдаць беларуса”.
Суразмоўца адзначыў што менавіта з гэтай прычыны журналісцкая супольнасць і БАЖ вырашылі прадпрымаць больш сумесных намаганняў і “зрабіць усё на міжнародным узроўні, каб не выдаць грамадзяніна Беларусі дыктатарскаму рэжыму Аляксандра Лукашенкі”.
“Гнёт — відэограф, відэавытворца, ён безумоўна трапляе пад фармат БАЖ, да таго ж рэдакцыя Current Time накіроўвала ў сербскі суд ліст пра тое, што ён супрацоўнічаў з медыя і можа праз гэту супрацу лічыцца яе супрацоўнікам”, — падкрэсліў Гарэцкі.
Паводле слоў намесніка старшыні БАЖ, “выпадак вельмі важны”, бо судовы працэс над прадстаўніком беларускай медыясупольнасці цягнецца доўга, і з улікам “асаблівасці сербскай судовай сістэмы” адназначна казаць пра вынік на карысць Гнёта “пакуль што немагчыма”.
“На мінулым тыдні адвакаты Андрэя Гнёта звярталіся ў суд з заявай аб яго вызваленні пад хатні арышт і нават знялі кватэру, каб ён там знаходзіўся <…> на час следства з прычыны пагаршэння здароў’я. Але пакуль няма інфармацыі, што гэта адбылося, і Андрэй па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА”, — падсумаваў Гарэцкі.
41-гадовы Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнанае “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Працаваў з вядомымі брэндамі, сярод якіх МТС, Mark Formelle, “Бульбашъ”, “Аліварыя”, “Спартак”, “Беллакт”, World Of Tanks.
Мужчына быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства просіць экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.
Сёлета 29 лютага праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў, што Інтэрпол заблакаваў даныя Гнёта, пачаўшы праверку падстаў, паводле якіх беларускія ўлады абвясцілі яго ў вышук. Адвакат рэжысёра настойвае, што падабаронны пераследуецца з палітычных, а не эканамічных матываў, як заяўляюць у Мінску.
12 сакавіка Апеляцыйны суд у Бялградзе скасаваў рашэнне аб экстрадыцыі Гнёта ў Беларусь. Справу пераглядалі некалькі разоў у сакавіку і 1 красавіка, новае рашэнне чакаецца дагэтуль.
У красавіку Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) звярнулася да рабочай групы еўрапейскіх дыпламатаў з просьбай паспрыяць наданню медыцынскай дапамогі Гнёту, які знаходзіцца ў турме Бялграда. Паводле інфармацыі НАУ, у мужчыны “раптам адмовіла нага”, адміністрацыя турмы звароты ігнаруе. Гнёт папрасіў суд звярнуць увагу на ўмовы ўтрымання і адсутнасць належнага медабслугоўвання.
Створана рабочая група, якая дамагаецца таго, каб Гнёта не экстрадавалі ў Беларусь. У яе ўваходзяць прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў і пасольстваў Польшчы, Германіі, Харватыі, Кіпра, Даніі, Чэхіі, Бельгіі і Аўстрыі.
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства